Таўстыка чакаў суд, а яму - канцэрт-цуд!

Пачалось усё з ліста да Міністра Узброеных сіл Беларусі.Тэкст ніжэй. Чым скончыцца яшчэ невядома. Ацэньвайце сябры.


Да міністра абароны Рэспублікі Беларусь А.А.Раўкова

Да афіцэрскага сходу


Ад вайскоўцаў запасу… Ул.Падгола, А.Таўстыкі.

Як вядома нядаўна ў Мінску ў палацы Рэспублікі супрацоўнік тэлебачання РФ Салаўвёў выступіў і справакаваў удзельнікаў сустрэчы на заклікі “Далучыце нас да сябе, як Крым”. Пасьля сустрэчы прапагандыст Крамля Валеры Салавей заявіў, што па дадзеных закрытага сацапытання 70% да 80 % афіцэраў ў беларускім войску хочуць поўнага аб'яднання Беларусі і Расіі.

Мікола Статкевіч з сябрамі і задаў Вам пытанні аб гэтым апытанні.

Вы адказалі 2 снежня:  http://www.mil.by/ru/news/59782/

/>

Мы прачыталі і лічым, што Вы, спадар міністр мусіце звярнуцца ў суд па факце паклёпа на армію Беларусі, які прынёс прыніжэнне гонару і годнасці узброеным сілам нашай Рэспублікі, а таксама стварыў сітуацыю нанясення патэнцыйнага эканамічнага урону ўсёй Беларусі.  

Калі Расея забрала Крым, расейцы прысабечылі там усю уласнасць, якая належыла  як грамадзянам Украіны, так і дзяржавы. На Данбасе мноства заводаў дэмантавана і вывезена ў Расію. Прычым вывезены і тыя заводы, якія пабудаваны інвестарамі Захаду, у прыватнасці Германіі.

Калі Расія забярэ Беларусь з дапамогай беларускай арміі, што вынікае з паведамлення Салаўя, то ўся ўласнасць у Беларусі становіцца як у Крыме - расейскай. А які ж інвестар на Захадзе, ведаючы пра такую

крымска-данбаскую перспектыву, будзе інвеставаць у Беларусь грошы і абсталяванне?

Ніводзін інвестар на гэта не пойдзе. Такім чынам паклёпніцкая заява Салаўя аб намерах афіцэраў беларускага войска далучыцца да Расеі нясе эканамічную пагрозу Беларусі.

Мы лічым, што акрамя звароту ў суд аб абароне гонару і годнасці ўзброеных сіл Беларусі Вы мусіце звярнуцца ў адпаведныя міністэрствы і ведамствы каб прапагандыст Крамля за паклёп пра армію стаў неўязным і штамп пра гэта завіс над яго пашпартам.

Тое ж самае мусіць зрабіць Афіцэрскі сход.

З павагаю экскандыдаты ў дэпутаты парламенту, вайскоўцы запасу

Уладзімір Падгол Алесь Таўстыка


Наступствы звароту шакавалі! Пасьля звароту да Міністра УС РБ атрымліваю запрашэнне ў ЦДА УС Рэспублікі Беларусь на канцэрт “ Памяць сэрца”. 18 гадзін , я -Таўстыка са сваёй жонкай - ў зале! Меў мейсца на 13 радзе, мая лічба, усе ў чаканні пачатку. Тры званкі і Выхад мэтра! Заслужаны музыка і кампазітар Беларусі і СССР Ігар Міхайлавіч Лучанок. Чаму ён? Таму, што яго лёс, песні і музыка вельмі моцна зыязаныя з Узброенымі сіламі. Яго песні, шмат якія напісаныя на роднай Беларускай мове, гэта вялічэзны ўнёсак у развіццё патрыятызму сярод нашых абаронцаў і афіцэраў.Сярод моладзі курсантаў, хоць і з нашыўкай СВУ, на плячы, сярод курсанаў, якія ўжо на апошнім курсе! Атмасфера яднала. Ад дзіцячага выступу, да выступа мэтраў і лаўрэатаў Прэзідэнцкай прэміі Рэспублікі Беларусь. Яднаў сваімі песнямі і Эдуард Ханок! А полька Беларуская. Дарэчы, выхад Ханка, ну жвавы дзядзячка, у зал дазволіў мне паціснуць і яму руку. Лучанку паціснуў перад канцэртам! Мэтраў сустракаў стоячы. Нагадалі і песню “Афганістан”, да часу, каб памяталі, што вайна і нікчэмныя смерці непатрэбныя, асабліва незалежнай Беларусі. Паціскаў руку Мэтрам, бачыў слёзы ў вачох жанчын. Бачыў мужныя твары мужчын і курсантаў. Чытаў на тварах, Беларусь і незалежнасць перадусім! Дзякуй Міністр Раўкоў за Вашу пазіцыю наконт узброеных сілаў. Яна непахісная спадзяюсь да апошняга! Дзякуй вашаму палкоўніку ідыёлагу, напрамак выбраны дакладны. Верныя Айчыне!, спадзяюсь ня проста словы з песні.А таму чакаю суда за паклёп на нашае войска!!!
-- Z pavahaj,
Alaksandr Taustyka

11.12.16 12:37



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте
здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол