Эўрагваздец для дэмакратыі ў Беларусі

Ніжэй толькі афіцыйная інфармацыя з урадавага сайта Беларус ды маё пытанне.  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў верасні гэтага года сфарміраваны новы склад Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. "Лічу, гэта сур'ёзная падстава задумацца нам з вамі аб пашырэнні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Спадзяюся, вы адыграеце істотную ролю ў дыялогу заканадаўчых галін улады нашых краін". (http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-belaruskaja-ekanomika-zjauljaetstsa-adnoj-z-samyh-adkrytyh-u-svetse-53727-2016/)   13 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Савета Еўропы развіваюцца ў вельмі пазітыўным ключы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.   "Цяпер адносіны Беларусі і Савета Еўропы вельмі пазітыўныя. Гэта пацвярджае тое, што цяпер арганізоўваюцца сумесныя мерапрыемствы: як Беларусь прысутнічае ў Савеце Еўропы, так і прадстаўнікі арганізацыі прыязджаюць у Беларусь", - сказаў Андрэа Рыгоні. Прадстаўнік ПАСЕ таксама адзначыў, што прысутнічаў у якасці наглядальніка на праведзеных у Беларусі парламенцкіх выбарах і Савет Еўропы мае намер запрасіць беларускіх дэпутатаў на сваю штогадовую сесію ў студзені. "Цяпер мы яшчэ не пазнаёміліся з новым парламентам, але плануем, што ў студзені ў Страсбургу будзе такая магчымасць, - дадаў ён. - Прадстаўнікі Беларусі будуць запрошаны ў палітычную камісію для абмеркавання надзённых пытанняў парадку дня ў рамках адной з сесіі Савета Еўропы".   У сваю чаргу дырэктар Савета Еўропы па палітычных пытаннях Аляксандр Гесэль звярнуў увагу, што апошнія пяць гадоў адносіны паміж Беларуссю і Саветам Еўропы былі перазапушчаны, адбыўся вялікі прагрэс у супрацоўніцтве. У прыватнасці, у Беларусі з'явіўся інфармацыйны пункт Савета Еўропы, і бакі гатовы развіваць узаемадзеянне па розных напрамках. "Штогод мы праводзім прыкладна 45-50 мерапрыемстваў - гэта вельмі шмат для краіны, якая фармальна не з'яўляецца членам Савета Еўропы, - сказаў ён. - Кожны год у Беларусь прыязджае прыкладна 120 экспертаў: нам неабходна сустракацца, пазнаваць адзін аднаго і разумець, у якім напрамку развіваць супрацоўніцтва".-
http://blr.belta.by/politics/view/adnosiny-belarusi-i-saveta-europy-razvivajutstsa-u-velmi-pazityunym-kljuchy-rygoni-53732-2016/

Пытанне: Як Вы думаеце, паважаныя чытачы, як хутка Лукашэнку запросяць у Эўрапарламант прачытаць лекцыю эўрадэпутатам аб сучасных асаблівасцях дэмакратыі пры правядзенні выбараў у парлямант?


Калі з эўра цвікамі ў труну нашай дэмакратыі пытанне відаць вырашана, цвікі гэтыя ўжо ня проста заганяюць, я языкамі ўторкваюць. Апасля пахавання нашай дэмакратыі ў эўраофісах наступіць і эўрап...здец Незалежнасці і Суверенітэту Беларусі. Для адмысловых спецыялістаў - спецназа з Расіі, ужо нават заканадаўчая сцяжынка ладзіцца.

.
13.12.16 16:30



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол