Сарваныя спатканні праз спатыканні.

Чытаю рэпартаж на сайце радыё «Свабода» пра мітынг 1 траўня. Дайшоў да наступнага месца: «Міліцыянты не прапускаюць на плошчу шматлікіх людзей» .http://www.svaboda.org/a/pierszamaj/28461701.html

 

“Зачапіўся” за слова. Знайшоў замену. Пазваніў Сёмуху. Прачытаў яму гэты сказ з сайта “Свабоды”, Васіль Сяргеевіч зарагатаў. Ён таксама “зачапіўся”. Абмяркавалі. Разам пашукалі варыянты правільнага слова. Пазваніў яшчэ аднаму вядомаму паэту, голас якога часта гучыць на “Свабодзе”. І той “зачапіўся” ды яшчэ адну псыхалагічную хібу знайшоў у сказе.

Паклікаў сына – вучня 1-а курса ліцэя Коласа. Той прачытаў і таксама на гэтым слове спатыкнуўся. І ён тут жа знайшоў замену.

Думаю, што ёсць такія СМІ, якія мусяць быць у мове бездакорнымі. Свабода, на мой погляд, – з гэтага шэрагу.

Бо праз такія “спатыканні” могуць быць сарваныя з моваю спатканні.

.
01.05.17 16:47



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол