Пытаньні міністрам праз дэпутатку

Прачытаў:



Дэпутатка Канапацкая збірае меркаванні: што б вы запыталіся ў міністраў?
«31 траўня ўрад нашай краіны адкажа на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Якое пытанне задалі б вы? Многія даўно прывыклі крытыкаваць любыя дзеянні ўлады на кухнях. Сёння ва ўсіх нас ёсць магчымасць задаць вострыя і надзённыя пытанні не ў пустэчу, а непасрэдна тым, ад каго залежыць жыццё нашай краіны», — напісала яна ў фэйсбуку.


Задаў:

Міністру МУС І.Шуневічу

Старшыні КДБ В.Вакульчыку

Старшыні мытнага камітэту Ю.Сянько

Пад час інтэрвью з міністрам МУС Шуневічам па тэлеканале АНТ 5-га і 6-га сакавіка 2016 году ў штотыднёвай аналітычнай перадачы тэлеканала АНТ міністр сказаў: “Традыцыйна Беларусь лічылась транзытнай краінай для наркотыкаў. Сёння, нажаль мы разглядаемся наркадзялкамі як краіна спажывец”. https://www.youtube.com/watch?v=oDYXVBwAAZc&list=PLuGCnujoOtrc_opkoDeMkyYx6rn4ngqCk&index=7 style="font-size: 8pt;">

Пад час інтэрвію с Шуневічам дыктар АНТ паведаміў: “Амаль усе наркотыкі прыходзяць з Усходу. Дагляду на мяжы няма…

У перадачы прагучала, што за дзесяць год наркаманаў у Беларусі стала ў 7 раз болей.

Акрамя гэтых шакуючых фактаў стала вядома, што з Данбаса сталі вяртацца баявікі-тэрарысты са зброяй і выбуховымі рэчамі. І гэта таксама не засталося незаўважаным кіраўніком Беларусі. Так на сустрэчы з заместителем помощника Министра обороны США Майклом Карпентером А.Лукашенко заявіл: «…О новых угрозах - это наводнение Беларуси оружием» (БТ 31.04.2016)

8 сакавіка 2016 года я звярнуўся да А.Лукашэнкі з прапановаю ўвесьці наркакантроль на мяжы з Расіяй.

Праз месяц пасьля майго звароту А.Лукашенко на нарадзе па барацьбе з наркотыкамі прызнаў: "Больше всего наркотиков в Беларусь поступает с территории Российской Федерации. Причем в разы больше чем из соседних государств". (БТ 8.04.2016)

Летам 2016-га у статусе кандыдата ў дэпутаты я таксама звярнўся да А.Лукашэнкі з прапановаю ўвесьці кантроль на мяжы з Расіяй за перасоўваннем наркотыкаў і зброі.

Ці ўведзены кантроль за перасоўваннем наркотыкаў і зброі на мяжы з Расіяй?

Міністру абароны Беларусі А.Раўкову

Як вядома з афіцыйных СМІ Беларусі на сумесных вайсковых вученнях войскаў Расіі і Беларусі “Захад 2009” удзельнічалі Ту-95 («Медведь») і Ту-160 («Блек-джек»). Гэта стратэгічныя бамбавікі, якія нясуць ядзерную зброю, якая з неба над Беларусью можа дасягнуць любой эўрапейскай краіны. У 2009-м гэтыя самалёты на нашых палігонах бамбавалі макеты аб’ектаў балванкамі.

Ці будуць на гэтых вучэннях увосень браць удзел гэтыя самалёты? Ці будзе ў іх на борце ядзерная зброя? Якая мэта ўдзелу гэтых самалётаў на “абарончых” вучэннях у нашай краіне, калі крылатыя ракеты з гэтых самалётаў дасягаюць цлі за некалькі тысячаў кіламетраў?


Чакаю, што з гэтага выйдзе.

12.05.17 10:34



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте
здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол