Тры цытаты пра смерць і жыццё

Павал Якубовіч:

Паводле закону апошнія гадоў 20 родныя мелі магчымасьць атрымаць адказы на пытаньні, за што арыштавалі і расстралялі дзеда, бацьку ці бабулю, можна было ўзьняць пра рэабілітацыю. Усё гэта было, але часта гучыць абсалютна дзіцячае патрабаваньне: «Пусьціце ў архіў». Дружок, што ты ў архіве знойдзеш? Ці абавязкова цяпер гэтую гісторыю раскрыць і зрабіць з Тарашкевіча нейкага даносчыка ці ілжэсьведку? Ён — ахвяра, але ахвяры і тыя 180 чалавек, на якіх ён данёс. У большасьці крымінальных справаў хаваюцца страшныя падрабязнасьці. Просты прыклад, які мяне шакаваў. У нашай гісторыі ёсьць найпаважанейшы чалавек, спадар Тарашкевіч. Яго арыштавалі, асудзілі «тройкай», але пасьля суду яго не расстралялі і трымалі ў камэры ў асобым корпусе менскай турмы. Ён ведаў пра тое, што яго ўжо выкрасьлілі зь ліку жывых, тым ня менш яго штодня выклікалі, і каб хоць лішні дзень застацца ў жывых, ён даваў паказаньні яшчэ на кагосьці. І па паказаньнях Тарашкевіча, падаецца, 160 ці 180 чалавек былі арыштаваныя, большасьць зь іх пакараныя сьмерцю. Ці абавязкова цяпер гэтую гісторыю раскрыць і зрабіць з Тарашкевіча нейкага даносчыка ці ілжэсьведку? Ён — ахвяра, але ахвяры і тыя 180 чалавек, на якіх ён данёс. Дык, можа, ня трэба дзеля задавальненьня ўласных уяўленьняў рабіць з гэтага трылер?” (https://www.svaboda.org/a/28538497.html)

Сьвятлана Алексіевіч

 «Вайна, якую пачала Расея ў Данбасе — на сумленьні Расеі. Такую вайну можна пачаць і ў Беларусі. Дайце туды танкі, дайце туды зброю, і католікі будуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна».

«Быў такі час у пачатку 2000-х, калі пісьменьнікі радаваліся крыві. Вось мы так білі міліцыянтаў, што зь іх кроў ішла — гэта казаў адзін з найлепшых нашых пісьменьнікаў. Як цяпер кажа Прылепін — ён дойдзе да Кіева і ня будзе шкадаваць дзяцей. Гэта прыводзіла мяне ў жах. (https://www.svaboda.org/a/28538382.html)

Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч http://catholic.by/2/home/news/belarus/hierarchs/134604-list.html

 

Глыбокапаважаная Святлана Аляксандраўна!

Калі ў 2015 г. Вы атрымалі Нобелеўскую прэмію, я, прымаючы ўдзел у працы Сіноду Біскупаў на тэму сям’і ў Ватыкане, папрасіў слова і аб’явіў аб тым, што Вы сталі лаўрэатам самай прэстыжнай прэміі па літаратуры — і біскупы ўсяго свету Вам апладзіравалі.

Уся Беларусь таксама радавалася гэтай знакавай падзеі.

Сёння, знаходзячыся за мяжой на ўрачыстасцях біскупскіх пасвячэнняў новага Мітрапаліта Беластоцкага арцыбіскупа Тадэвуша Войды, я з вялікім смуткам і трывогай успрыняў
Вашыя словы: «Дайце ў Беларусь танкі, зброю — і там каталікі пачнуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна».

З усёй упэўненасцю хачу падкрэсліць, што гэта нават немагчыма сабе ўявіць ў Беларусі, дзе гістарычна склаліся добрыя як міжканфесійныя, так і міжрэлігійныя адносіны, якія з’яўляюцца нашым нацыянальным скарбам і добрым прыкладам для ўсяго свету.

Няўзброеным вокам бачна, што Каталіцкі Касцёл, як і Праваслаўная Царква ды іншыя веравызнанні ў Беларусі робяць усё магчымае, каб развіваць адносіны паміж сабой і грамадствам.

Паводле
Вашых слоў, «чалавек — дастаткова недасканалая істота, яму ў галаву можна ўкласці ўсё, што заўгодна». Так, сапраўды, чалавечая прырода здэфармавана першародным грахом, але з Божай дапамогай ён можа супрацьстаяць спакусам і выклікам часу і калі будзе прыбягаць да яе, то нікому не ўдасца ўкласці ў яго галаву ўсё, што заўгодна.  

Не хацелася б, каб Вашы словы як лаўрэата Нобелеўскай прэміі былі ўспрыняты як заклік да міжканфесійнай канфрантацыі. Наадварот, яны павінны ўносіць мір і кансалідацыю ў наша грамадства.

Спадзяюся, што ў Вашых словах не было дрэннага намеру ў адрас католікаў нашай Бацькаўшчыны. Аднак варта памятаць, што зраніць і забіць могуць не толькі танкі і зброя, але і словы. Будучы асобамі публічнымі, неабходна памятаць пра адказнасць за свае словы.

Выказваю надзею, што нягледзячы на Вашу нецаркоўнасць (пар. m.nn.by/articles/192161/), Вы з павагай будзеце ставіцца да натуральнага права чалавека на рэлігійную свабоду, якое яму таксама гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Ад усяго сэрца жадаю Вам, каб Вашы высілкі як лаўрэата Нобелеўскай прэміі спрыялі гарманічнаму і мірнаму развіццю нашага грамадства.

Мінск- Беласток, 9 чэрвеня 2017 г.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч,
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

.
10.06.17 11:10



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол