Хельсінкі-2 ці фронтаўскі мемарандум?

Хельсінікі-2 ці фронтаўскі мемарандум?

На з’ездзе БНФ адбылася падзея, якая засталася амаль незаўважанай журналістамі.

Апішу яе словамі з Фэйсбуку.

Піша Алесь Таўстыка:

18 з'езд Партыі БНФ адбыўся!
Для мяне ён быў першы, і сам я толькі больш за год у партыі БНФ!
Платформа пакуль цьвёрдая,курс зразумелы...
Эскандыдат у парламент і зараз, як экскандыдат на старшыню партыі БНФ
. Задаю сабе пытаньне....
Ці ўсё задуманае атрымалась????
Адказваю. Так!
Галоўная мая ідэя і прапанова прайшла!
ФРОНТАЎСКІ МЕМАРАНДУМ!
Яго я ствараў з сябрамі на платформе партыі БНФ, Віленскім і Будапешцкім мемарандуме. Кастусёў быў першым, хто падхапіў і падтрымаў ідэю тэксту. Праўкі былі і ад Янукевіча. І Падгол рупіўся, працаваў з тэкстам. Радыё Свабода давяла слухачам пра змест фронтаўскага мемарандуму за некалькі дзён да з’езду.

Урэшце на з’ездзе фронтаўскі мемарандум  падпісалі ўсе кандыдаты на старшыню партыі!
Значыцца будзем працаваць! Перамагаць! Дзейнічаць дзеля дабрабыту народа!
Узначаліць гэту працу новы старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў!
Посьпеху і плённай працы НАМ сябры.

Алесь Таўстыка.

ФРОНТАЎСКІ МЕМАРАНДУМ

Кандыдатам на пасаду старшыні БНФ ад Аляксандра Таўстыкі:

Прапаную Вам, паважаныя кандыдаты на пасаду старшыні БНФ,

Рыгор Кастусёў

Вольга Дамаскіна
Ілля Дабратвор

Аляксандр Страх

Падпісаць Дамову аб намерах і супрацы па Адраджэньню Незалежнасці і Суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Калі чытаў Вашыя тэксты мяне зьдзівіла, што ў іх, акрамя Р.Кастусёва, нічога не гаворыцца пра Адраджэнне Незалежнасці Беларусі. У заяве сойма БНФ, які быў прыняты нядаўна, не ўзгадваецца пра імкненне БНФ бараніць і адраджаць Незалежнасць на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Будапешцкага мемарандуму і Вільнюскага мемарандуму!

Таму я прапаную заключыць паміж кандыдатамі на пасаду старшыні БНФ дамову, стварыць своеасаблівую незалежніцкую кааліцыю, якая дасць сябрам партыі – дэлегатам з’езда разуменне пазіцыяў кандыдатаў і будзе уплываць на выбар старшыні. Менавіта такую кааліцыю прапанаваў у 2010 годзе на выбарах прэзідэнта кандыдат ад БНФ Рыгор Кастусёў і кіраўнік Партыі БНФ А. Янукевіч. Тады яна была адрынута ўсімі 10-ю кандыдатамі.

Мы – кандыдаты на пасаду старшыні БНФ у выпадку свайго абрання кіраўніком фронту дзеля абароны Незалежнасці Беларусі, будзем кіравацца пунктамі Канстытуцыі аб імкненні да нейтралітэту і суверэнітеце на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Гэта азначае, што мы, нават калі некаторых з нас не абяруць на пасаду старшыні, будзем рабіць высілкі і самаахвярныя дзеі, каб кіруючыся Канстытуцыяй намагацца выхаду Беларусі з усіх саюзаў, якія пярэчаць Вышэйшаму закону:

- выхаду з Саюзнай дзяржавы Расія-Беларусь, Дамова аб якім пярэчыць Канстытуцыі, у якой палітычны суверенітэт перададзены насуперак волі народа наднацыянальным ворганам.

- з АДКБ – звязу, які забраў наш вайсковы суверенітэт і дае мажлівасць замежным войскам дыктатарскіх рэжымаў уладарыць на нашай зямлі і забіваць нашых грамадзянаў ды развязваць войны супраць краінаў Захаду.

- Еўразійскага эканамічнага звязу, куды перададзена частка эканамічнага суверэнітэту, ад чаго жыццё ў Беларусі значна пагоршылася, што публічна прызнаваў нават А.Лукашэнка.

Урэшце мы будзем дамагацца ўсталяванню паўнавартаснай, цывілізаванай мяжы з Расіяй, як часткі тэрыторыі Беларусі, над якой сёння страчаны суверэнітэт і дзе уладараць наркадзялкі, гандляры зброяй і людзьмі, бандыты і махляры.

Мы – кандыдаты на пасаду старшыні БНФ незалежна ад вынікаў выбараў старшыні прыкладзем свае намаганні, каб надаць Будапешцкаму мемарандуму другое жыццё.

Гэты мемарандум падпісалі ЗША, Расія, Велікабрытанія і гарантавалі такім чынам абарону Суверенітэту і Незалежнасці Беларусі за пазбаўленне намі ядзернай зброі. Такі ж мемарандум быў падпісаны ў Будапешце і з Украінай. Але Расія, напляваўшы на Будапешцкі мемарандум, захапіла часткі тэрыторыі Украіны: Крым і Данбас. Мемарандум не стрымлівае агрэсара і ад захопу Беларусі. Расійская армія вольна пачуваецца на нашых землях.

Таму наша задача надаць Будапешцкаму мемарандуму другое жыццё. Правесці ў Беларусі канферэнцыю па Адраджэнні Незалежнасці і Суверенітэту на базе Будапешцкага мемарандуму і арганізаваць акцыю пацверджання краінамі-падпісантамі сваіх намераў.

Тэкст дамовы паміж кандыдатамі на пасаду старшыні БНФ заснавы на праграме БНФ і платформе БНФ на апошніх выбарах у парламант.

Незалежна ад вынікаў выбараў старшыні мы будзем выконваць намеры, якія апісаны вышэй і заклікаем да гэтага сябраў партыі БНФ.

Жыве Беларусь!

Аляксандр Таўстыка, Рыгор Кастусёў, Вольга Дамаскіна, Ілля Дабратвор, Аляксандр Страх

Падгол:

Фронтаўскі мемарандум можа стаць асновай для праграмы кандыдата ў прэзідэнты ад БНФ. Унікальнасць сытуацыі ў тым, што адзін з прэтэндэнтаў на кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі  – жыхар ЗША з юрыдычнай адукацыяй і досведам. Можа да выбараў у нас выспее сытуацыя, як калісці ў літоўцаў?

Мажліва, калі атрымаецца зладзіць такую канферэнцыю ў Мінску, тады Беларусь возьме на сябе прыкладна такія абавязацельствы:

На атамных рэактарах Беларусі (у Астраўцы і Соснах) ніколі не ствараць вытворчасць кампанентаў ядзернай зброі і самой зброі (ядзерных чамаданчыкаў).

Зрабіць працу АЭС максімальна празрыстай для краінаў-суседзяў.

Не дазваляць пралёту ў небе Беларусі летальных апаратаў з ядзернай зброяй на борце. Гарантаваць, што з нашай зямлі ніколі не пачнецца вайна супроць іншых краінаў. Абяцаць, што ні на якіх вучэннях, ніколі па нашай зямлі не паедуць машыны ні Беларусі ні іншых краінаў, здольныя несці ядзерную зброю.

Мажліва Расія ў гэтым мемарандуме будзе заменена на Эўразвяз, ці НАТА і застануцца ЗША, Велікабрытанія і ЭЗ (НАТА), якім можна давяраць і якія будуць гарантаваць Беларусі Суверэнітэт і Незалежнасць.

Вось праект блока для праграмы будучага кандыдата ў прэзідэнты ад БНФ

01.10.17 16:34



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Владимир Подгол