"Вайну і мір" напісаў Васіль Быкаў 03.11.2014 2

Вынікі апошняй сустрэчы літаратурных чыноўнікаў рознай каштоўнасная арыентацыі з Уладаром літаратуры скончыліся пераканаўчай псіхалагічнай перамогай прыхільніка Вайны і міра. Лукашэнка выйшаў з той сустрэчы літаратурным пракурорам, які абвінаваціў творцаў у нездатнасці напісаць эпахальны твор. І спакусіў літаратураў прэміяй: вы пішыце, а я дам канчатковую адзнаку вашай пісаніне і мажліва камусьці грошы. Як па мне дык зараз трэба было б працягнуць дыялог і зрабіць наступны крок. І ад незалежнага саюза пісьменнікаў і ад ПЭН цэнтра падаць Лукашэнку адкрыты зварот, у якім: 1.  Зазначыць, што Вайна і мір у Беларусі напісана Васілём Быкавым. Гэта прызналі ва ўсім сьвеце, выдаўшы ягоныя творы практычна на ўсе мовы народаў сьвету; 2.  Прапанаваць Лукашэнку выдаць за дзяржаўны кошт поўны збор твораў Васіля Быкава; 3.  Назваць галоўную літаратурную прэмію – імём Васіля Быкава; 4.   Надаць праспекту Пераможцаў імя геніяльнага літаратара. Мажліва перад гэтым сабраць подпісы пад гэтым зваротам у сябраў абодвух саюзаў пісьменнікаў і сябраў ПЭН цэнтра. Я перакананы, што ў творчасьці Васіля Быкава тэма “Вайна і мір” значна пераўзыходзіць па свайму пранікненьню ў глыбіню чалавечай душы чым у Талстога. Больш таго, у творах Быкава такі экзістэнцыялізм, які сукупны творчасці Дастаеўскага, Камю, Жан-Поль Сартра. Прачытайце хаця б “Аблаву” ці “Бедныя людзі” (апошні твор перакладзены нават на іўрыт). Творчасць Быкава – літаратурны помнік нашаму народу. Ім ганарыцца трэба і не фармальна ўзгадваць, як Лукашэнка “поэзия и проза Купалы и Коласа, Богдановича и Мележа, Короткевича и Быкова являются источником национальной гордости многих поколений белорусов".

Творчасьць Быкава – крыніца гонару  чалавецтва. А таму не імітатару вайны з карупцыяй і міру зь ёй ацэньваць творчасьць літаратараў.
Читать другие новости

Владимир Подгол