Беларуская мова і дзіцячая траўма

Да школы я выхоўвалася ў бабулі ў вёсцы

Ясна, што размаўляла толькі па-беларуску
На мову пераходзілі і бацькі, прыязджаючы на выходныя

У школу я пайшла ў Салігорску і з жахам зразумела, што “размаўляць я не ўмею”
Не тое, што зусім, але на той мове, якая гучыць вакол і на якой нас вучаць
I разумею, што я – “деревенщина”

Частка маіх аднакласнікаў былі дзецьмі спецыялістаў, якія прехалі з розных гарадоў Беларусі і кутоў СССР, і пытання мовы для іх не стаяла. 


Частка былі такімі ж як я – дзецьмі “гарадскіх” выхадцаў з бліжэйшых вёсак.   Iм, як і мне вельмі хутка ўдалося пазбавіцца ад беларускай мовы і маўлення,   але траўма моўнай непаўнавартаснасці засталася надоўга, а памяць пра яе суправаджае мяне ўсё жыццё
Здавалася б, чытай кнігі, усведамляй багацце роднай мовы, адчувай сябе часткай багатай культуры і т.д., але дзе там: літаратары былі нібыта на іншай планеце, на нейкім віртуальным літаратурным Месяцы і ўвогуле здавалася, што яны не маюць ніякага перасячэння з рэальным жыццём.

У школе была ў нас настаўніца беларускай мовы і літаратуры, якая размаўляла толькі па-беларуску, прозвішча не ўзгадаю, назвалі яе Марылькай, і ўспрымалася яна такой “городской сумашедшей” – на ўроках над ёй адкрыта насміхаліся, яна плакала і казала пра хараство матчынай мовы
Я яе шкадавала і словы яе разумела, але не хацела б аказацца ў яе сітуацыі

Гэта быў не прыклад, а хутчэй антыпрыклад 

Толькі паступіўшы на філфак і пабачыўш, што беларуская – не толькі кніжная мова ці прыкмета вясковасці, але і проста мова стасункаў, вера ў яе пачала ажываць ўва мне, яна стала вяртацца ў маё жыццё

Але дзіцячая моўная траўма ў маёй свядомасці засталася

Думаю, як шмат у каго з майго пакалення

I я ў гэтым я застаюся “саўком”, пра якога кажа Алексіевіч
Гэта мой вопыт, у кагосці, хто піша, што “з дзяцінства”, “беларускі асяродак” і г.д. – па-іншаму, але гэта іх вопыт

.
10.12.15 1:30



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Татьяна Ревяко