Залік Realpolitik?

Апошнім часм у міжнароднай палітыцы велімі папулярным становіцца тэзіс аб тым, што усталяванне палітычных кантактаў з беларускім рэжымам гарантуе незалежнасць Беларусі ад Расеі, стрымае ўцягванне краіны ў вайну.

І сапраўды, палітычныя кантакты сталі аднаўляцца. Нягледзечы на палітвязняў і новыя пераследы апанентаў рэжыму, санкцыі з 24 фізічных і 7 юрыдычных асоб былі знятыя. (санкцыі знятыя ў тым ліку, з асобаў, каторыя пасля нялегкай справы фальсіфікацыі выбараў, незаконных судоў і арыштаў па палітычных матывах выйшлі на залужаны адпачынак, альбо змянілі месца працы)

ЦІ спрацоўвае тэорыя прагматычных разлікаў у палітыцы ЕС і Беларусі? Сутнасць “рэальнай палітыкі” ( Realpolitik) - адмова ад выкарыстання каштоўнасцей і маралі ў якасці асновы. Такая палітыка зыходзіць перш за ўсё з практычных меркаванняў, а не ідэалагічных або маральных.

Не будзем зараз спрачацца аб слушнасці тэорый.

Давайце проста звернем увагу на факты. Наступныя дзьве навіны варта чытаць разам:

1. На гэты раз, пры наведванні Беларусі Дырэктар дэпартамента Расеі, «Усходняга партнёрства», Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд не сустрэўся з апанентамі ўлады, сваякамі палітвязняў.


2. Праз невялікі час пасля сустрэчы А.Лукашэнка ўпершыню заявіў , што ў пытаннях Украіны дэ-факта цалкам падтрымлівае Пуціна...


Залік рэалпалітык?

.
18.11.14 14:15



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі