"Цяпер і жук і жаба ствараюць моўныя курсы"

У перадачы радыё Свабода “Праскі акцэнт” старшыня ТБМ Алег Трусаў даў сваю ацэнку матывацыі распачынальнікаў моўных курсаў. Заадно спадар Алег смела раздаў мянушкі распачынальнікам гэтых курсаў, сярод каторых ёсць і сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Алег Трусаў: "Цяпер і жук і жаба ствараюць моўныя курсы, каб сябе паказаць, бо такая мода." "ТБМ існуе 25 гадоў — столькі ж гадоў і ладзіць моўныя курсы."

Пра "жука і жабу" зразумела. Аднак, хацелася б усе ж даведацца колькі менавіта бясплатных курсаў беларускай мовы зладзіла ТБМ у розныя гады? Дакладна ведаю, што да прыкладу, у 2008-2009-- НІВОДНАГА.
Магчыма, хаця б  зараз, - калі іншыя ініцыятывы паказалі відавочную запатрабаванасць  у навучанні мове, нарэшце і ТБМ пачне... Спадзяюся, што не толькі ў Меску.

Тое, што ўзнікла некалькі крэатыўных ініцыятываў у Менску - выдатна. Але ж яны не могуць задаволіць патрэбы у навучанні мове ўсім жадаючым. Самая галоўная запатрабаванасць сёння - дапамагчы пачаць размаўляць па-беларуску тым, хто жадае, але не мае моўнай практыкі. Перакананы, што не толькі ў Менску, але і ўва многіх гарадах краіны такія курсы чакаюць. Тут бы не крыўдзіцца на іншых, а пачынаць рабіць гэтую справу ў маштабах усёй краіны. Каму гэта распачынаць, калі не ТБМ ? І піяр тут не зашкодзіць -- каб даведаліся ўсе жадаючыя.

Калі будуць праблемы са слухачамі - то можам дапамагчы. Звяртайцеся, спадар Алег.

20.11.14 0:17



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі