Падмурак Беларусі.

Мікола Ермаловіч -- адзін з тых, з каго для мяне  пачыналася Беларусь. Схаваная, забітая, абылганая нашая гісторыя  адражалася, адчышчалася ад бруду Міколам Ермаловічам. Сабранымі па крупінкам архіўнымі дакумантамі, руплівай працай, але найперш -- бязмежнай любоўю да Беларусі, што сыходзіла з яго сэрца, каторай быў насычаны кожны радок яго прац.
 З такімі людзьмі адраджалася нашая краіна, з іх такіх пачыналася сучасная Беларусь.
Закладзены імі падмурак не здолелі зруйнаваць за 20 гадоў ні свора ідэолагаў, ні палітыканы, ні публіцысты розных бакоў і прыналежнасцей. Яго жыццё, яго асоба і яго праца -- як сапраўдны валун сярод летуценных намаганняў  самаўзвялічвання многіх  "важных" мінулах і сучасных дзеячоў.  Толькі на гэтым падмурку нам збудаваць  Беларусь далей.
 Ён памёр у галечы, без належнай пашаны і падзякі. Ушаноўем яго памяць, яго працу, яго талент зараз. Бо ў народа, каторы не ведае сваіх сапраўдных герояў няма  будучыні.
 У панядзелак 8 снежня 2014 г. а 18 гадз. адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Астапенкі “Мікола Ермаловіч. Той, хто вярнуў нам гісторыю.”
Чакаюцца выступы тых, хто ведаў Міколу Ермаловіча, працаваў з ім разам.
Адрас: Чарнышэўскага 3.   Уваход вольны. 
.
05.12.14 16:12



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі