Родная мова. Першыя крокі.

Адрадзжэнне беларускай мовы пачынаецца не толькі з дзяржаўных праграм.(зрэшты, пры гэтай уладзе такіх праграм ніколі не будзе, а мова можа быць страчаная назаўжды) . Адраджаецца мова - праз невялікія асабістыя крокі кожнага чалавека,кожнай сям'і.
Наш першы выпускны. Дзеля пачатку - Выпускны у беларускамоўнай групе садка №565 . Ева Рымашэўская - з 9-й секунды відэа smile:).
Усе бацькі з расейскамоўных сем'яў у выніку былі вельмі ўдзячныя беларускай групе. Іх дзеткі, нават дома -- не "рисуют" - малююць. " Кветкі", "птушкі", "вершы" і шмат іншых словаў - дзеля іх, -- першыя словы, а значыць - па-сапраўднаму родныя.
Дзеля многіх бацькоў першае беларускае слова -- не пабачанае на рэклямным плакаце, а  ПАЧУТАЕ З ВУСНАЎ РОДНАГА ДЗІЦЁНКА - РОДНАЕ СЛОВА...
Адавайце дзетак у беларускамоўныя групы!

БХД і ТБМ прапануюць дапамогу
Бацькі, якія хочуць аддаць дзіця ў беларускамоўную групу мінскага дзіцячага садка, могуць звярнуцца на тэлефон +375 25 538-40-59 ці напісаць на электронную скрыню [email protected] Вам дапамогуць у падборы варыянта.

.
16.06.15 12:12



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі