Крок да праваслаўнай царквы.

  Большасць беларусаў вызнаюць сябе праваслаўнымі. Праваслаўнымі, але да царквы не належачымі... Кожная эпоха нясе свае спакусы. У наш час зганьбіць, абылгаць царкву з аднаго боку імкнуцца расейскія шавіністы, -- з іншага празаходнія неалібералы. Большась жа "крытыкаў" і "экспертаў" да царквы дачынння не мае, аб хрысціянстве ведае, у асноўным, з савецкіх падручнікаў ды з навін ў інтэрнэце.

 І з боку беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі таксама чуваць абразы ў бок праваслаўнай царквы, маўляў, "маскальская", "небеларуская", "чужая". Пры гэтым, забываюцца (альбо няведаюць), што царква, найперш, Хрыстова. Ніколі ў гісторыі ні адзін чалавек не быў ідэальным і бязгрэшным. Часта ад імя царквы людзі (усіх без выключэння канфесій) рабілі жахлівыя рэчы. Імём Божым прыкрывалі свае жарсці. Але царква заўсёды адраджалася, паўставала з попелу дзякуючы Хрысту, каторы быў, ёсць і будзе Падмуркам і Главой царквы. Царква выстаяла і адрадзілася ў Беларусі дзякуючы святым Хрыстовым пакутнікам, насуперак ганіцелям, фарысеям і ілжэмісіям.

 8 верасня мы сьвяткуем Дзень беларускай вайсковай славы, услаўляем Канстанціна Астрожскага. Трэба памятаць, што ў жыцці князя Астрожскага не меньш важным за абарону Айчыны, была абарона праваслаўнай царквы. Ён заставаўся верным і сваёй бацькаўшчыне, і саваёй веры. У іх славе і іх няслаўі... Будзем браць прыклад з лепшых сыноў нашай Айчыны.

  Зробім крок да Царквы Хрыстовай, сусьветнай, нашай беларускай.

   Дарагія сябры! Запрашаю ўсіх праваслаўных вернікаў паўдзельнічаць у Літургіі на беларускай мове, у гэтую нядзелю, 13 верасня.

Пачатак 8.30 м-н Сухарава, вул. Янкоўскага 2. .



.
10.09.15 8:25



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі