Абаронім Беларусь ад расейскіх баз.

 Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты пачалі збор подпісаў за нейтральны статус Беларусі -- супраць размяшчэння замежных вайсковых баз у Беларусі.

На рынках і цэнтральных вуліцах Слоніма, Берасця, Гомеля ды іншых гарадоў, беларусам прапануецца выказацца супраць уцягвання нашай краіны ў чужыя войны, супраць размяшчэння расейскіх вайсковых баз.

Па рэакцыі людзей, што ствавілі свае подпісы абсалютна зразумела: калі б беларусы мелі магчымасць абіраць сабе ўладу і кіраваць сваёй краінай праз свабодныя выбары, бот ніводнага расейскага жаўнера не ступіў бы на беларускую зямлю.

 На збор подпісаў людзі рэагавалі цалкам станоўча. Ніхто не хоча вайны ў Беларусі. Ніхто не хоча ўцягвання Беларусі ў чужыя вайсковыя авантуры. Людзі з задавальненнем ставілі подпісы. На жаль, улада ў Беларусі не арыентуецца на меркаванні людзей і зусім ад яго не залежыць.
БХД будзе працягваць гэтыя акцыі, падчас якіх будзе распавядацца беларусам пра тое, што адбываецца, па ўсіх гарадах краіны. Подпісы з патрабаванням не размяшчаць замежныя базы будуць накіроўвацца ва ўрад Беларусі, а таксама да міжнароднай супольнасці, каб паказаць, што беларусы супраць замежных вайсковых базаў.

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты заклікаюць далучацца да акцый супраць расейскіх базаў усіх неабыякавых грамадзян Беларусі.

Таксама выказаць сваю нязгоду з ператварэннем Беларусі ў пляцоўку для расейкіх баз можна паставіць тут.


.
22.09.15 9:25



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі