Уцекачы ў Еўропе. Адказ хрысціянскіх дэмакратаў ксенафобам.

Сотні тысяч бежанцаў у Еўропе сталі падставай да хвалі “заклапочанасці” жыхароў Усходняй Еўропы за еўрапейскую культуру, за хрысціянскія каштоўнасці еўрапейскай цывілізацыі.

 Што цікава – многія белрусы (як і расейцы) праблемай ісламізацыі ЕС абураныя часам болей за саміх еўрапейцаў. Асноўны аргумант: “уцекачы-мусульмане нясуць пагрозу для хрысціянскай культуры!” .  За гэтым звычайна прапануецца шэраг “супергеніальных ” прапановаў па барацьбе з ісламізацый Еўропы. І гэта пры тым, што у Расеі у некаторых ісламскіх рэгіёнах дэ-факта легалізаванае шматжэнства, дыскрымінацыя і гвалт у дачыненні да жанчын… Краіны Усходняй Еўропы займаюць першыя месцы па алкагалізацыі, колькасці самагубстваў, разводаў, абортаў…. Але пры гэтым абурацца з нагоды «няправільнай» ўнутранай палітыкі ЕС і даваць парады -- мы лічым сябе ў праве…

Самае жахлівае, што многія “парады” з усходу па барацьбе з уцекачамі даюцца ў духу нацыскай Германіі 30-х... Добра, што у сучаснай Еўропе пры ўладе зусім іншыя людзі і сілы.
У адказ на гістэрыкі ксенафобаў лідэр хрысціянскіх дэмакратаў Нямеччыны Ангела Меркель адказала заклікам больш актыўна вызнаваць хрысціянства:
«Вы баіцеся ісламізацыі? Тады пачніце хадзіць у царкву!  … Ва ўсіх нас ёсць шанец  спавядаць нашу рэлігію, калі толькі мы практыкуем яе і верым. Давайце адважымся сказаць, што мы хрысціяне, тады ў нас хопіць смеласці, каб уступаць у дыялог з мусульманамі ».
  Абсалютна слушныя па сутнасці сваёй словы. Англіканская царква штогод закрывае каля 20 храмаў. У Даніі прыблізна 200 цэркваў лічацца закінутымі або рэдка наведвальнымі. За апошнія 10 гадоў рымска-каталіцкая царква закрыла ў Германіі каля 515 парафій. І на гэтым фоне заяўляць пра тое, што ўцекачы-мусульмане - асноўная пагроза хрысціянству, проста глупства.

Галоўная пагроза хрысціянскім каштоўнасцям і хрысціянскай культуры - абыякавасць да сваёй веры саміх хрысціянаў.
Ксенафобія ж падобна нацызму. Нічога агульнага з хрысціянскімі каштоўнасцямі не мае.

У першыя стагоддзі хрысціяне не мелі патрэбы ні ў войсках, ні ў зброі для таго, каб пераканаць ўвесь цывілізаваны свет прыняць хрысціянства. Яны ні на каго не нападалі і нікога не баяліся. Проста жылі па сваёй веры і адкрыта прапаведавалі яе іншым. Гэтага аказалася дастаткова, каб, нягледзячы на.
30.09.15 11:43



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі