Героі і манкурты.


Учора, 6 кастрычніка,  прайшла вечарына памяці  па Алесю Чаркашыну, які памёр 40 дзён таму пасьля цяжкага раненьня ва Ўкраіне.
Шмат добрых словаў было сказана пра Алеся, але да глыбіні ўразілі словы   маці Міхася Жызьнеўскага — першага беларуса, які загінуў на Майдане ў лютым 2014 году. Яна прыехала ў Менск адмыслова на вечарыну па Алесю.
Распавядала, як труну з целам сына не хацелі пускаць у Беларусь, як некалькі дзён не давалі хаваць сына….
Зараз манкурты (мне шкада гэтых людзей, але іншым словам назваць іх немагчыма) апаганьваюць магілу сына.
Можна быць нязгодным з тым, што рабілі хлопцы. Але наколькі бясчалавчным траэба быць, каб здеквацца не толькі з жывых, але і з мёртвых.
Вандалы ў Курапатах, вандалы на магіле Міхася Жынеўскага.. Здеквацца з памяці памерлых -- значыць  знішчаць чалавечнасць сярод жывых.
 Героі могуць загінуць  двойчы – першы раз ад катаў – забойцаў – другі раз – ад тых, хто забівае памяць
 На памяць паходзяць словы аднаго з герояў твораў Уладзіміра Караткевіча – паўтанца перад смяротым пакараннем. Словы – адказ тагачаснаму кату. Словы, звернутыя да сучасных катаў Беларусі. Бо кожны манкурт, што знішчае , ганьбіць нацыянальную памяць становіццы ў шэраг тых, хто забівае:
“Воўк нічога.  
Прынамсі ён хлуслівым чорным словам
Не пэцкае імён герояў.
Ўсё гэта людзі зробяць... Зробіш ты,
Халуй. ..”



НА фотаздымку: Алесь Чаркашын ля помніка Міхасю Жызнеўскаму.


ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!

.
07.10.15 14:45



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі