Хрыстос нарадзіўся! Слаўце Яго!


Дарагія сябры! Дзьве даты нараджэння, але Хрыстос адзін! Таму віньшую ўсіх, хто сёння святкуе нараджэнне Хрыста, а таксама тых, хто адсвяткаваў раней.
Яго прыход у гэты свет - найвялікшы Падарунак для кожнага чалавека. Таму віншую сення і ўсіх тых, хто пакуль не дайшоў да адкрыцця Хрыста -- усё наперадзе.smile:)


Які наш Бог, стварыўшы гэты сусьвет? Добры ці злы? Стогі альбо лагодны? "Бога не бачыў ніколі ніхто ; Адзінародны Сын, што ва ўлонні Айца, Ён явіў» (Ян. 01:18). Спазнаючы Хрыста, мы можам даведацца пра тое, хто наш Богі дзеля чаго мы ў гэтым свеце. Прыход Хрыста ў свет – адкрыцце таямніцы сэнсу нашага жыцця і адкрыццё шляху для нашага збавення. Прыйшоўшы ў гэты свет аднойчы, Ён не пакідае болей нікога, хто просіць дапамогі.

Як без веры ў Хрыста гіне душа кожнага чалавека, так без царквы кожную нацыю чакае хуткая дэградацыя і сыход ў нябыт.

Таму жадаю, каб ў сэрцы кожнага з нас нарадзіўся Хрыстос, у нашай краіне – мацавалася царква. Хай славіцца Імя Яго ў нашым асабістым жыцці і ў  жыцці Беларусі!


У гэты святочны дзень хачу падзяліцца вершамі майго найўлюблёнага паэта манаха Іана (Бембеля):


Хрыстос нараджаецца!..-

хутка двухтысячны раз…

Хрыстос нараджаецца

ў сэрцах змірэнных бяскоца…

як неадступна ўліваецца золата сонца

ў хмарны

пануры

разбойны і зменлівы час…




ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ



- … Жыве Беларусь!..

- Жыве!...

- і ў Польшчы… і ў Нямеччыне…

паўсюдна, дзе дух чалавечы ратуецца ў Царкве…



- … Жыве Беларусь!…

- Жыве!..

- Жыве Беларусь!..

- Жыве!

- І і Бельгіі…

І ў Ангельшчыне…

Паўсюдна,дзе памяць

Вечная схіляецца ў журбе…

--Жыве Беларусь!…

--Жыве!…

--Жыве Беларусь!…

--Жыве!…

--ў Амерыцы…і ў Аўстраліі…

паўсюдна, дзе з смерці

паўсталі,--

хто не забыў сябе…

--Жыве Беларусь!...

Жыве!…

…у Піцеры… і ў Маскве…

ў Сібіры… і ў Кітаі…

з нябыту Яна ўваскрасае…

Жыве Беларусь !…

--Жыве!..

…ля сэрцаў-сляпых

і глухіх,--

крывавячы губы і скроні,--

лятуць і лятуць

тыя коні…

па гонях сваіх і чужых…

…лунаюць бель-

чырвань-- і бель

у золаце і блакіце…

то - нібыта золак у жыце

ўзыходзіць Царквы

карабель…

…у сэрцы і ў галаве-

дзе цені шаленства

і горасць-Жыве

Падабенства і Вобраз…

--Жыве Беларусь!..

--Жыве!..



Пакуль будзе існаваць царква на нашай зямлі – будзе жыць Беларусь!

З Раством Хрыстовым!


.
07.01.16 21:37



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі