Дзень Волі: МЫ -- АДЗІН НАРОД!

У Беларусі хутка не застанецца катэгорый грамадзян, не абражаных, не прыніжаных і не абабраных дзеючай уладай. Штогод у Беларусі пагаршаецца эканамічны стан, зніжаюцца заробкі і пенсіі, расце карупцыя і беспрацоўе.  Беларусы пакутуюць ад несправядлівых пабораў і хлусні чыноўнікаў.  Прадпрымальнікі і працоўныя,  студэнты і пенсіянеры, вайскоўцы і дзяржслужачыя –  кожны прагнечаны па-свойму.

   Рэжым хоча працягваць душыць кожнага па-асобку: асобна прадпрымальнікаў, асобна працоўных, асобна пенсіянераў, асобна палітычных актывістаў.  “Падзяляй і пануй” – гэта той прынцып, якім кіруецца кожны аўтарытарны рэжым.   Але, як вядома, “ні адна дзяржава, ні адзін народ падзелены між сабой не можа выстаяць” (Мц. 12:25)  Зараз беларусы падзеленыя, не гатовыя салідарна выступаць у абарону адзін адного. Таму ўладам так лёгка ўводзіць новыя паборы, кідаць людзей за краты…  Менавіта таму з кожным годам расце пагроза для незалежнасці Беларусі, усё болей  арганізацый  “русского мира”  засноўваецца ў нашай краіне.

 На сам рэч ёсць толькі адзіны істотны падзел сярод грамадзянаў Беларусі --  на тых, хто згодны далей цярпець бяспраўны прыніжаны стан -- і тых, хто гатовы змагацца за ўласную і народную годнасць і свабоду.  І я веру ў тое, што слова “Воля”, “салідарнасць”, свята Дня Волі -- набудзе новы, агульнанацыянальны сэнс для ўсіх беларусаў.

Сітуацыя ў краіне зьменіцца, калі людзі зразумеюць, што немагчыма ў гэтай   сыстэме дамагчыся зьменаў у асобнай галіне жыцьця. Зьмены магчымыя толькі калі палітычныя патрабаваньні будуць ісьці разам з сацыяльнымі, эканамічнымі патрабаваньнямі.

Таму фармат сёньняшняга сьвяткаваньня 25 сакавіка — гэта ня толькі сьвяткаваньне Дня незалежнасці , але і заклік да нацыянальнага адзінства. Дзень Волі мусіць стаць днём нацыянальнага яднання.   На святкаванне мы запрашаем  і прадпрымальнікаў, і працоўных, і студэнтаў, і пенсіянераў. Бо мы -- адзін народ. Мы мусім абяднацца каб  абараніць  адзін аднаго,  каб абараніць права на годнае жыццёё кожнай беларускай сям’і, абараніць будучыню Беларусі.

Толькі тады, калі беларусы стануць  салідарнымі, будуць клапаціцца і бараніць адзін аднога – мы пабудуем справядлівае грамадства. Толькі разам мы здолеем змяніць аўтарытарную ўладу ў Беларусі на народную, дэмакратычную, асноўным прынцыпам якой будзе: “не чалавек для дзяржавы, а дзяржава для чалавека.” 

Калі Вы любіце Беларусь, і гатовыя  бараніць правы   іншых – далучайцеся да святкавання Дня Волі!  

Зробім крок да свабоды разам!.
25.03.16 9:29



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі