Рэжым супраць Марыны Хоміч

Не ведаю, якая там падтрымка дзейснай улады згодна з сацдаследваннямі, але ў Менску на пікеты да праўладных кандыдатаў людзі не ідуць. Так было і ў 2010 , і пазней, і зараз.

Калі банкруцтва улады, адсутнасць падтрымкі робіцца відавочным – застаецца адзіны метад -- запужванне.

Яскравая ілюстарцыя- учорашні пікет Марыны Хоміч, прамоўцы ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Учора на пікетах да Марыны часам выстройваліся чэргі, каб яе падтрымаць. Людзі не толькі ставілі подпісы, але і запісваліся ў назіранне. Многія пакідалі свае кантакты, каб далучыцца да працы хрысціянскіх дэмакратаў.



Недзе праз гадзіну пасля пачатку пікету, побач выставілі стэнды прадстаўніка ўлады:

Пасумаваўшы хвілін з трыццаць, відаць праўладныя вырашыли выклікаць на падмогу дзвюх сябры Кальварыйскай акруговай камісіі № 104 Расціслава Каліноўскага (сябар Камуністычнай партыі) разам з калегай. Паводле іх, нехта паскардзіўся на нібыта раздачу агітацыйных матэрыялаў у падтрымку Марыны, хоць ніякага пацверджання і ніводнага матэрыялу, дзе б узгадавалася Марына Хоміч, у іх не было. Тым не менш, яны патрабавалі тлумачэнняў, з-за чаго не было магчыма збіраць подпісы. Калега Расціслава Каліноўскага пайшла далей – напэўна, забыўшыся на тое ў якім амплуа яна сёння выступае – як сапраўдны камуністычны агітатар, крычала пра “хлусню і нахабства сябраў ініцыятыўнай групы”. Угаманіцца сябры камісіі не маглі доўга. Зразумеўшы, што гэткая імправізацыя ні на каго асабліва не дзейнічае, камісары зніклі ў натоўпе.

Але ж неўзабаве ім на смену заступіла група здаровых мужыкоў з відэакамерамі.


Толькі пасля тэлефанавання журналістам і выкліка 102, каб спраўдзіць, што за група асобаў спартовага целаскладу вядзе здымку, аператар, спаслаўшыся на тое, што “мне надо в туалет”, хутка збег.

Вось такое шоў ад супрацоўнікаў рэжыму на розных пасадах можна пабачыць на звычайных менскіх пікетах.


Відаць, справы ў рэжыма не дужа добра і нервы здаюць, калі супраць трох далікатных жанчын прыходзіцца задзейнічаць такі асабовы склад, 


P.S.На дзеянні сябраў акружной камісіі плануецца падаць скаргу.


Для усіх жадаючых далучыцца да кампаніі назірання, падтрымаць кампанію БХД – пікет Марыны Хоміч штодня з 17.00 да 19 00 ст м Пушкінская. Выхад у бок гатэлю “Арбіта”

.
14.07.16 13:05



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі