Пікет памяці Юрыя Захаранкі.

Пікет памяці Захаранкі насупраць рэзідэнцыі Лукашэнкі.

Беларускія хрысціянскія дэмакраты 30 ліпеня ў Мінску насупраць новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі па праспекце Пераможцаў правялі пікет памяці зніклага 17 гадоў таму міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Пiкет БХД у гонар памяцi Юрыя Захаранкi-- сумленнага афiцэра беларускага МВД, мужнага чалавека.  

Мінчане ставілі подпісы пад патрабаваннямі маці палітыка, якая просіць прызнаць свайго сына памерлым. Гэта трэба і для ўшанавання яго памяці, і для вырашэння шэрагу іншых пытанняў.

У пікеце ўдзельнічалі сябры аргкамітэту БХД  Дзяніс Садоўскі, лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова і іншыя. Пікет праходзіў пад бел-чырвона-белымі сцягамі з партрэтамі Юрыя Захаранкі.


Тое, што зараз адбываецца з боку ўладаў, - гэта   здзек з памяці сумленнага афіцэра беларускага МУС і мужнага грамадзяніна, як здзек з яго маці. З аднаго боку сапраўднае следства не вядзецца, з другога боку яго не прызнаюць загінулым.


Радуе тое, што у адрозненне ад беларускіх уладаў менчукі памятаюць былога міністра. 


Заява маці Юрыя Захаранка будзе разглядацца ў панядзелак 1 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе па вуліцы Дуніна-Марцінкевіча, 1.

Пачатак а 10:00.


Заклікаю усіх неабыякавых люзей прыйсці да суда, каб ушанаваць памяць былога міністра і падтрымаць спадарыню Улляну.


.
30.07.16 15:50



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі