Настаўнікі і ўлада.

Нядаўні зварот Лукашэнкі да настаўнікаў - зусім не выпадковасць.

Фальсіфікацыі выбараў пачынаюцца на ніжэйшым узроўні, а большасць сябраў участковых камісій складаюць менавіта настаўнікі. Вельмі часта іх кіраўнікамі з’яўляюцца альбо дырэктары, альбо завучы школаў. За 20 гадоў кіравання Лукашэнкі адбылося маральнае знішчэнне і руйнаванне беларускага настаўніцтва. Людзі, якія павінныя вучыць дзяцей праўдзе і справядлівасці, самі вымушаныя ўдзельнічаць у найвялікшым падмане – фальсіфікацыі выбараў.

Зварот да настаўнікаў сведчыць пра тое, што ўлада ведае пра нізкі ўзровень падтрымкі. З’яўленне новых палітвязняў, руйнаванне рэшткаў незалежнай сацыялогіі (атакі на сетку Манаева), а зараз -- заігрыванне з настаўнікамі – усё гэта сведчыць пра разуменне ўладай крытычна нізкага ўзроўню падтрымкі. І як рэакцыя -- істэрычная спроба задзейнічаць старыя механізмы кіравання краінай: запалохванне, рэпрэсіі і подкуп.

Выказванні Лукашэнкі пра настаўнікаў можна трактаваць як спробу падкупіць і залагодзіць асноўны склад участковых камісій. 


Беларускія хрысціянскія дэмакраты заклікаюць настаўнікаў не гандляваць сваім сумленнем. Падачка перад выбарамі не вартая таго, каб удзельнічаць у адным з самых вялікіх злачынстваў – фальсіфікацыі выбараў і адпаведна ў пазбаўленні нашых дзяцей шанцу жыць у лепшай краіне.

Беларусам трэба зразумець, што пакуль мы не навучымся самі бараніць сваё права на годнае жыццё, намі будуць кіраваць карумпаваныя чыноўнікі. Мы заклікаем усіх грамадзян Беларусі далучацца да кампаніі назірання “Права выбару”. Сёння ў фальсіфікацыях задзейнічана каля 70 000 чалавек. І колькасць назіральнікаў павінна быць не меншая.


.
10.08.16 15:13



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі