30 жніўня. Дабрачынны канцэрт Вайцюшкевіча ў памяць Алеся Чаркашына.


У аўторак 30 жніўня ў Менску па адрасе Тарханава 14 у актавай зале школы № 48 (побач з праспектам Пераможцаў, прыпынак Камсамольскае возера) пройдзе канцэрт знакамітага беларускага спевака Змітра Вайцюшкевіча. Канцэрт прысвечаны памяці Алеся Чаркашына, верніка і барда, капелана беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, які загінуў год таму –і пройдзе ў рамках сустрэчы з выбарцамі хрысціянскай дэмакраткі Марыны Хоміч.


Пачатак сустрэчы – а 17.30. Уваход вольны. Запрашаем!


Алесь Чаркашын таксама сам  пісаў музыку і пачанў спрабаваць сябе ў якасці  выканаўца песень.


Падчас канцэрта можна будзе зрабіць ахвяраванні на помнік Алесю Чаркашыну, які плануецца адкрыць на могілках пад Берасцем на дзень нараджэння Алеся 27 верасня.



Падтрымаем канцэрт выбітнага беларускага музыкі і ўшануйма памяць годнага сына Беларусі, каторы загінуў, баронячы нашу і вашу свабоду.http://bchd.info/9823-ital-rymashei-etly-anl.html

Вечная памяць Алесю!


Нагадаем, 10 жніўня 2015 года былы кіраўнік Берасцейскай гарадской арганізацыі БХД Алесь Чаркашын быў цяжка паранены ў баі пад Старагнатаўкай на Данбасе, а 28 жніўня памёр ад ранаў.


Месца сустрэчы:




28.08.16 9:51



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі