1 верасня ад Цума да БТ

  Правацэнтрысцкая кааліцыя (Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Рух “За Свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя) заклікаюць грамадзян на Еўрапейскі пікет, які пачнецца 1 верасня а 17:00 у Менску ля ЦУМа ( пикет Максім Гацака) . Пікет пройдзе пад беларускімі нацыянальнымі сцягамі і сцягамі Еўразвязу.

Затым запрашаем наведаць пікеты прамоўца БХД Максім Гацака і намесніка старшыні “Руху За свабоду” Юрася Губарэвіча, што расягнуцца па прашпекце Незалежнасці ад ЦУМА да Белтэлерадыёкампаніі (Макаёнка 9)

А 18:30 адбудзецца пікет супраць цэнзуры на БТ насупраць Белтэлерадыёкампаніі (Макаёнка 9).

На жаль, у Беларусі не адбылося ніякіх зменаў выбарчага заканадаўства, працягваецца цэнзура на нацыянальных каналах. Беларускія дзяржаўныя СМІ выпускаюць неканкурэнтназдольную прадукцыю. Яны няздольныя канкураваць нават з расейскімі СМІ і выконваюць выключна ідэалагічную і прапагандысцкую замову ўладаў. Таму правацэнтрысты, карыстаючыся магчымасцямі гэтай кампаніі, заклікаюць усіх прыйсці з бел-чырвона-белымі і еўрапейскімі сцягамі на пікет каля ЦУМа і наведаць усе пікеты ўздоўж праспекту, завяршыўшы пікетаваннем Белтэлерадыёкампаніі на Макаёнка, 9.

.
31.08.16 8:11



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі