Беларусы не абіралі сабе цара. (відэа)


“Як і ў любой цывілізаванай краіне, у Беларусі адна асоба не павінна кіраваць пажыццёва. Мы не абіралі сабе цара, мы абіралі прэзідэнта"

“Сапраўдныя дэпутаты ў свабодным парламенце павінны арганізаваць імпічмент Лукашэнку."

https://www.youtube.com/watch?v=oOZddOt8O0w

“Калі і ёсць у нашай краіне сапраўдныя дармаеды, дык іх трэба пашукаць у Палаце прадстаўнікоў.” – тэзы майго выступу ў якасці даверанай асобы прамоўцы па Крычаўскай акрузе № 83 Таццяны Шамбалавай. Таццяна ў тэледэбатах удзельнічаць не змагла. Прыйшлося падтрымаць і выступіць за яе ў якасці даверанай асобы.

Вядучым быў галоўны рэдактар тэлерадыёкампаніі “Магілёў”. Асноўны сэнс выступу прызначанай у наступную ПП праўладнай кандыдаткі : "буду выконваць дэрыктывы Лукашэнкі" :)) .. Вось такі будзе "парламант"..

Відэа тут:  youtube.com/watch?v=oOZddOt8O0w




Магілёўскае тэлебачанне нагадвае ўпраўленне састарэлага калгасу. Перад запісам тэледэбатаў вядоўца распавядаў як пра дасягненне тэлерадыёкампаніі тое, што іх некаторыя перадачы маюць 2 тыс. (!!!) праглядаў на Youtube. J Рэгіянальнаму тэлебачанню ганарыцца такімі “дасягненнямі” проста сорамна.

Звярніце ўвагу, як паводзіць сябе тэлевядоўца -- няспынныя сутаргавыя спробы перашкаджаць мне прамаўляць. Шчыра кажучы, не маючы практыкі выступу на тэлебачанні ў такім фармаце, ды яшчэ з абмежаваным часам у 5 хв, пад такі “акампанімент” прамаўляць зусім няпроста.

Пад час выстапу праўладнай кандыдаткі – паводзіны вядоўца зусім іншыя.. БТ ёсць БТ :)

05.09.16 14:15



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі