Беслан і мінскае метро.

Апошні тыдзень інтэрент ахапіла хваля інфармацыйных матэрыялаў з нагоды акцыі пратэсту маці Беслану –тых, чые дзеці сталіся ахвярамі бесчалавечнага тэракту. Мінула 14 год, але сваякі загінулых закладнікаў парабуць праўды, новага расследвання, абвінавачваюць улады РФ і асабіста Пуціна ў забойстве іх дзяцей.

Так, бацькі загінулых таксама могуць памыляцца. Але гэта іх права. І гэта іх сіла і годнасць змагацца да канца ў пошуках праўды аб трагедыі.

Кажуць, што у Расеі, як у Беларусі, улады падаўляюць усе праявы нязгоды, рэпрэсуюць і журналістаў і грамадскую супольнась. Таксама кажуць, беларуская ментальнасць, грамадства нашмат больш прасунутае, еўрапейскае, чым расейскае.Ці так гэта на сам рэч?

Чым ciтуацыя у Расеi aдознiваецца ад Беларускай? Вельмі паказальным ёсць рэакцыя на грамадства на выдавочнае злачынства супраць усяго грамадства. Зверскі тэракт у мінскім метро, як і тэракт у расейскім Беслане не толькі асабістая трагедыя ахвяр тэракту. Гэтыя злачынствы скіраваная не персанальна супраць ахвяраў , але супраць грамадства ў цэлым. Ахвярай тэрарызму можа стаць любы выпадковы чалавек. Таму рэакцыя грамадста на выклік тэрарызму як рэакцыя арганізма на самаю небяспечную рану выяўляе яго жыццяздольнасць, здольнасць абараніць жыццё.

На прыкладзе Беслану: там нават праз 12 год пасля тэракту бацькi пацярпелых дамагаюцца прауды, iх падтрымлiваюць незалежныя журналiсты.

У нас пасля тэракту ў мінскім метро нязгодным бацькам заткнулi рот, незалежная прэса хутка прыняла версiю улады..

Сёння незалежныя журналісты, праваабаронцы, палітыкі Расеі стаяць на баку ахвяраў тэракту Беслану. І гэта іншыя якасць гарамадзянскай супольнасці Расеі ў параўнанні з беларускай. І ў гэтым нам ёсць чаму павучыцца.

 У Беларусі ж усе стабiльна спакайна... да наступнай трагедыi?....

.
07.09.16 12:06



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі