Асамблея народных прадстаўнікоў.

Паколькі зараз пачало з’яўляцца шмат інсінуацый на тэму ўтворанай Асамблеі народных прадстаўнікоў, лічу неабходным цалкам выкласці палітычную пазіцыю заснавальнікаў Асамблеі.

Самыя найваажнейшыя і прынцыповыя пунткы на сёння:

- у Беларусі няма законна абранага легітымнага парламента.

- Усе 110 дэпутатаў прызначаныя выканаўчай уладай.

- Палата прадстаўнікоў не можа прадстаўляць народ Беларусі як ва ўнутранай, так і міжнароднай палітыцы.

Мы будзем адстойваць гэтую пазіцыю ва ўнутранай і міжнароднай палітыцы.

Учора ў Мінску сабраліся тыя, хто такі падыход падтрымлівае.


Дзеля Алены Анісім і Ганны Канапацкай не рабілася выключэнняў – ім было прапанавана далучыцца да гэтай заявы. Ганна Канапацкая – падтрымала і , як і іншыя экс-кандыдаты , стала заснавальнікам Асамблеі.

Надалей Асамблея народных прадстаўнікоў адкрытая да супрацы з усімі, хто падзяляе вышэйазначаныя прынцыповыя падыходы.


Мы працягнем супрацу ў рамках права-цэнтрысцкай кааліцыі ў далейшым. Адной з першачарговых задач лічым:
- Інфармавання грамадзян краіны аб згубнасці курсу аўтарытарнага рэжыму і аб альтэрнатыўных праграмах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі.
- Правядзенне грамадскіх кампаній у падтрымку сацыяльна-эканамічных і палітычных рэформаў, прапанаваных права-цэнтрысцкай кааліцыяй.
- Патрабаванне правядзення свабодных выбараў у Беларусі і падрыхтоўку нашых сябраў да мясцовай кампаніі 2017-2018 года:

Ніжэй - поўныя тэксты заяваў першага паседжання.



Заява заснавальнікаў Асамблеі народных прадстаўнікоў.

Мы, заснавальнікі Асамблеі народных прадстаўнікоў і прамоўцы (кандыдаты) права-цэнтрысцкай кааліцыі на выбарчай кампаніі 2016 году, ацэньваючы палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне, канстатуем што:

1. Па віне кіруючых вярхоў краіна знаходзіцца ў працяглым сацыяльна-эканамічным крызісе, а тыя меры, што прымаюцца ўладамі для прадухілення небяспечных для грамадства з'яў, не паляпшаюць сітуацыю, а хутчэй, наадварот, яе пагаршаюць. Сэнс ўсіх сацыяльных рэформаў, якія праводзяцца ў краіне, зводзіцца да перакладання адказнасці за рашэнні ўсіх праблем на саміх грамадзян.

2. Нягледзячы на абяцанні і запэўніванні ўладаў, народ Беларусі і сёння пазбаўлены права і магчымасці праз свабодныя, адкрытыя і дэмакратычныя выбары самастойна кіраваць краінай і абіраць дэпутатаў у мясцовыя органы прадстаўнічай улады, Парламента і Прэзідэнта. Кіруючы рэжым не выканаў падаўляльную большасць рэкамендацый АБСЕ па дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства, і на практыцы «выбары» прайшлі па ўжо звыклым сцэнары фальсіфікацый народнага волевыяўлення, пры поўным кантролі з боку ўладнай вертыкалі і пры падтрымцы судоў, пракуратуры і органаў аховы правапарадку.

3. Замест неабходнага для пераадолення сістэмнага крызісу дыялогу з прадстаўнікамі ўсіх палітычных і грамадскіх сіл краіны аўтарытарны рэжым працягвае палітыку эскалацыі агрэсіі ў дачыненні да сваіх грамадзян, палітычных апанентаў і ўсіх незалежных ад улады структур грамадзянскай супольнасці.

4. Сам беларускі «парламент» застаецца дэкаратыўным інстытутам, закліканым, на думку кіруючых вярхоў, абслугоўваць уладную вертыкаль, а не прадстаўляць інтарэсы народа, як адзінай законнай крыніцы ўлады ў Беларусі.

Мы адначасова адзначаем, што выбары не могуць быць свабоднымі, адкрытымі і дэмакратычнымі пакуль:

1. у краіне няма свабоды прэсы;

2. адсутнічае незалежная судовая сістэма;

3. падвяргаецца пераследу іншадумства, абмяжоўваюцца правы палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, незалежных прафсаюзаў;

4. ігнаруюцца гарантаваныя Міжнароднымі пагадненнямі, Канстытуцыяй і заканадаўствам правы грамадзян на свабоду асацыяцый, мітынгаў і сходаў.

5. у Беларусі ёсць палітычныя вязні і захоўваецца пераслед за грамадскую і палітычную дзейнасць;

6. няма свабоды дзейнасці дэмакратычных палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, у прыватнасці БХД.

Разглядаючы любыя агульнанацыянальныя палітычныя кампаніі як магчымы інструмент вырашэння першачарговых праблем краіны, мы вымушаны заявіць, што кіруючы рэжым не скарыстаўся магчымасцю змяніць практыку правядзення выбараў, уключаючы дэмакратызацыю заканадаўства, рэальны ўдзел апазіцыі ў фарміраванні выбарчых камісій, арганізацыю адкрытага і празрыстага падліку галасоў . У такой сітуацыі мы не можам разглядаць адбыўшуюся кампанію як рэальныя выбары і заяўляем, што выбары ў Беларусі прайшлі з парушэннем закона, рэкамендацыі АБСЕ, палітычных партый і грамадзянскай супольнасці не былі выкананы.
Уладамі была фальсіфікавана яўка выбаршчыкаў (у прыватнасці, у г. Мінску, па дадзеных кампаніі “Права выбару“, яўка была ніжэй за 50% і выбары не адбыліся), незалежныя назіральнікі не змаглі атрымаць доступ да падліку бюлетэняў.
У сувязі з гэтым мы канстатуем: у Беларусі няма законна абранага легітымнага парламента.
Усе 110 дэпутатаў прызначаныя выканаўчай уладай.

У такой сітуацыі Палата прадстаўнікоў не можа прадстаўляць народ Беларусі як ва ўнутранай, так і міжнароднай палітыцы.
Мы дэкларуем наш цвёрды намер працягваць супрацоўніцтва ў рамках права-цэнтрысцкай кааліцыі ў далейшым. Адной з першачарговых задач лічым:
- Інфармавання грамадзян краіны аб згубнасці курсу аўтарытарнага рэжыму і аб альтэрнатыўных праграмах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі.
- Правядзенне грамадскіх кампаній у падтрымку сацыяльна-эканамічных і палітычных рэформаў, прапанаваных права-цэнтрысцкай кааліцыяй.
- Патрабаванне правядзення свабодных выбараў у Беларусі і падрыхтоўку нашых сябраў да мясцовай кампаніі 2017-2018 года:

Дзеля аб’яднання і падтрымкі ўсіх рэгіянальных лідараў, чыя перамога ў выбарчай кампаніі 2016 году была скрадзена ўладамі ў выніку фальсіфікацый, а таксама дзеля абароны канстытуцыйных правоў Грамадзян Беларусі ад прававога бязмежжа, карупцыі, незаконных фінансавых пабораў, ушчамлення правоў і свабод, мы засноўваем платформу для супрацы між арганізацыямі і рэгіянальнымі дэмакратычнымі лідарамі - Асамблею народных прадстаўнікоў.

Заснавальнікі Асамблеі народных прадстаўнікоў патрабуюць сказаваць артыкул артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, каторы прадугледжвае адказнаць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Заснавальнікі Асамблеі народных прадстаўнікоў падтрымліваюць патрабаванне грамадзскіх аргнаізацыі да Міністэрства культуры Беларусі аб уключэнні бел-чырвона-белага сцягу у спіс гістарычных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

.
07.10.16 10:13



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі