Хто пасадзіў Беларусь на наркотыкі і каго за гэта садзяць. 328 КК РБ.

У Менску 10 кастрычніка па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пры ўдзеле Матчынага руха “328”, прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Руха “За свабоду” адбыўся круглы стол “Як спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі”.

Расповяды сваякоў асуджаных па артыкуле 328 мала каго могуць пакінуць абыякавымі. ў Беларусі "за распаўсюд наркотыкаў" могуць асудзіць абсалютна любога. Схема простая: аператыўнікі падкінуць наркотыкі ў любой колькасці, нават пыл ад каноплі, і абвінаваціць у распаўсюдзе. Суды гарантавана даюць па 8-10 гадоў няволі. Сваякі асуджаных па гэтым артыкуле прывялі вялікую колькасць прыкладаў, калі аператыўнікі самі прымушалі маладых людзей распаўсюджваць наркотыкі, калі справы фабрыкаваліся дзеля павышэння па службе альбо з-за помсты, у выніку чаго маладзёны атрымлівалі тэрміны зняволення па 8-12 гадоў.


Сёння ў Беларусі нібыта за распаўсюд наркотыкаў могуць асудзіць абсалютна любога. Любому следчыя і аператыўнікі могуць падкінуць наркотыкі ў любой колькасці, нават пыл ад каноплі, і абвінаваціць у распаўсюдзе, за што суды даюць па 10 гадоў няволі.
Беларуская судовая сістэма пайшла далей за сталінскую, у выніку чаго апраўдальных прысудаў суды выносяць у некалькі разоў менш за жахлівыя, бесчалавечныя суды часоў Сталіна. Абвінавачванні, якія выносіць следства, суды ў абсалютнай большасці падтрымліваюць. Сёння ў Беларусі нібыта за распаўсюд і выраб наркотыкаў сядзіць каля 10 тыс. чалавек.

У той жа час кіраўнікі МУС, КДБ, якія дапусцілі распаўсюд наркотыкаў, у прыватнасці, спайсаў, у жудасных маштабах, калі яны фактычна легальна прадаваліся на вуліцах беларускіх гарадоў, не панеслі ніякага пакарання. Відавочна, што звышпрыбыткі ад наркабізнэсу ішлі ў тым ліку і на подкуп сілавых структур.

Як мінімум, кіраўнікоў МУС і КДБ трэба судзіць за злачынную халатнасць. Яны спасылаюцца на тое, што не было прававых нормаў, якія б дазвалялі спыняць распаўсюд спайсаў. Але, калі паглядзець на статыстыку, можна пераканацца, што распаўсюджвальнікаў спайсаў не затрымлівалі нават за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. У той жа час за гэта каралі нават пенсіянераў, якія гандлявалі прадуктамі каля метро. Атрымліваецца, дзеля таго, каб ганяць бабуль, гандлюючых каля метро, нашай доблеснай міліцыі дадатковых законаў було не трэба, а распаўсюджвальнікаў спайсаў нібыта не было, за што затрымліваць. Відавочная хлусня. Тым больш, што як вядома, каб кагосці затрымаць у нашай краіне, -- закону не патраэбна – патрэбны загад. Чаму не было загаду спыняць дзейнасць распаўсюджвальнікаў спайсаў – застаецца адкрытым пытаннем.

За скалечаныя лёсы тысяч падлеткаў злачынцы мусяць панесці пакаранні.

У выніку круглага стала вырашана падрыхтаваць і правесці канферэнцыю за рэформу судовай сістэмы і пачаць грамадскую кампанію з патрабаваннем спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі, правесці судовую рэформу і забяспечыць незалежнасць судоў.
Мы будзем таксама патрабаваць перагляду спраў асуджаных па арт. 328, бо яны вяліся з парушэннямі КПК. Часта людзей асуджвалі толькі на падставе сведчанняў аднаго наркамана. У многіх выпадках суды былі зачыненымі.

Спыніць прававое бязмежжа ў Беларусі – гэта не толькі абараніць несправядліва асуджаных, але і абараніць кожнага беларуса, кожную беларускую сям’ю ад магчымага гвалту з боку беларускіх следчых і беларускіх судоў.





12.10.16 10:03



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі