Брусэль: прызначэнне апазіцыі ў палату не заменіць свабодных выбараў.

13 кастрычніка ў Еўрапарламенце прайшло сумеснае пасяджэнне працоўнай групы па справах Беларусі парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнёрства «Еўранэст» і дэлегацыі Еўрапарламенту па пытаннях сувязяў з Беларуссю на тэму палітычнай сітуацыі ў Беларусі і выбараў у Палату прадстаўнікоў.

З дакладамі выступілі кіраўніца кароткатэрміновай місіі назірання БДІПЧ АБСЕ ў Беларусі Тана дэ Зулуета, віцэ-прэзідэнт Парламенцкай Асамблеі АБСЕ і адмысловы каардынатар кароткатэрміновай місіі АБСЕ па назіранні ў Беларусі Кент Харстэт, некаторыя прадстаўнікі Еўракамісіі.

Беларусь мы прадстаўлялі разам з і Ірынай Вештард, Уладзімірам Някляевым, Янукевiчам Аляксеям, Аляксандрам Мілінкевічам, Міколам Статкевічам, Анатолям Лябедзькам, Таццянай Караткевіч.

Канчатковай справаздачы АБСЕ яшчэ няма. Але ўсе ў залі, як прадстаўнікі ЕС, так і Беларусі, былі адзінадушныя ў тым, што выбараў у Беларусі няма, што ўсе 110 дэпутатаў прызначаныя Лукашэнкам.

Будучыня беларускай дэлегацыі ў Еўранэст вырашыцца цягам бліжэйшых месяцаў, але ўжо сёння відавочна – поўнафарматнага ўдзелу палаты прадстаўнікоў не будзе, пакуль выбары ў Беларусі не будуць свабоднымі і справядлівымі і адпавядаючымі стандартам АБСЕ.

Сёння ў лабістаў беларускіх уладаў папулярная ідэя “2-х ізаляваных трэкаў” супрацы з Захадам, маўляў, трэба размаўляць і супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі па тых тэмах (непалітычных) , па каторых улады гатовыя супрацоўнічаць (эканоміка, крэдыты, інвестыцыі), не звязваць гэтыя тэмы з вырашэннем патынняў у сферы правоў чалавека, палітычных свабод.

Але беларускія ўлады не разумеюць, а частка незалежных экспертаў робіць выгляд, што не разумее простай рэчы: пытанне свабодных і справядлівых выбароў у Беларусі – гэта не толькі пытанне палітычнае, але і таксама пытане эканамічных рэформ, эфектыўнай перабудовы іншых важных сфер жыцця краіны. Няма свабодных выбараў – значыць няма абароны ад прававога бязмежжа не толькі апазіцыі, але і бізнесоўцаў, працоўных, замежных інвестараў.

Затое вядучыя палітычныя сілы на Захадзе гэта вельмі добра разумеюць. Які сэнс даваць крэдыты, інвеставаць у краіну, дзе грошы праядаюцца, дзяржаўны апарат і карупцыя адбіраюць прадпрыемствы і рабуюць бізнесменаў?

Так, трэба рыхтаваць і праводзіць эканамічныя і сацыяльныя рэформы. Але найгалоўнейшая задача на бліжэйшы год – рэформа выбарчага заканадаўства і правядзенне свабодных па стандартах АБСЕ у пачатку 2017 году выбараў у мясцовыя саветы.

І менавіта пра гэта ішла размова з партнерамі права-цэнтрысцкай кааліцыі ў Брусэлі. І ў гэтым ёсць паразуменне.

Калі лукашэнка разлічваў на тое, што прызначэнне ў Палату прадстаўнікоў апазіцыі зменіць стаўленне да “выбараў” у Беларусі – ён моцна памыліўся. Так, значнасць такога крока для саміх беларускіх уладаў еўрапейцы адзначаюць, але свабодных выбраў прызначэнне не заменіць.

І хай не падманваюцца ўлады -- да тых часоў, пакуль уладу ў ЕС трымаюць не папулісты альбо дыктатары, -- пытанне палітвязняў, правоў чалавека , свабодных выбароў будзе заставацца ў павестцы дня еўрапейскіх палітыкаў пры любых стасунках з Беларуссю.



Разам з прэзидэнтам EPP Жозефам Доулем



на сустрэчы з Прэзідэнтам Ещрапейскай народнай партыі Жозефам Доулем.




14.10.16 14:37



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі