7 лістапада - шэсце ад КДБ да Чалюскінцаў. Памяці ахвяраў НКВД-КДБ прысвячаецца.

7 лістапада 2016 году плануецца  шэсце ад КДБ да Чалюскінцаў. Акцыя прысвячаецца памяці ахвяраў НКВД-КДБ.


7 лістапада – трагічны дзень гістрыі Беларусі. Крывавая камуністычная рэвалюцыя прынесла нашаму народу масавы тэрор, знішчэнне цэркваў, растрэлы і ссылкі.

Святкавання 7 лістапада як дзяржаўнага свята Беларусі – нацыянальны сорам.

Сёння памяць аб ахвярах знішчаецца, а катам нашага народу -- Сталіну, Леніну, Дзяржынскаму ды іншым – стаяць помнікі.

7 лістапада мусіць стаць днём смутку і нацыянальнай жалобы па ахвярам камуністычных рэпрэсій, па людзям, закатаваным НКВД-КДБ.

Замест гэтага – зноў да помнікаў катам панясуць кветкі, адбудуцца “урачыстыя мерапрыемствы”.

Мяненяць стаўленне да гэтай даты мусіць дзяржава, СМІ. Але сёння ўлада ўшаноўвае Сталіна і мроіць аб СССР.

Што мы  можам зрабіць ў адказ?

У якасці альтэрнатывы, Правацэнтрысцкая кааліцыя плянуе правесьці 7 лістапада жалобную акцыю ў памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій.

Плануецца, што акцыя пачнецца 7 лістапада а 12-й да будынка КДБ, дзе удзельнікі запаляць зьнічкі ля сцен КДБ – у памяць аб тысячах закатаваных ахвяр у скляпеннях гэтага будынка.

 Да пр. Незалежнасці, 17  (будынак КДБ) удзельнікі акцыі прыдуць з іконамі новамучанікаў, забітых НКВД-КДБ, а таксама з партрэтамі людзей, што былі рэпрасаваныя. (сасланыя ў лягеры, або расстраляныя ў Курапатах ці на тэрыторыі сучаснага парку Чалюскінцаў).

Далей – плануецца шэсце і жалобны мітынг у парку Чалюскінцаў, каля месца пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсій.

На іконе -  Святар Паўлін, архіепіскап Магілёўскі, забіты бальшавікамі



Гэтая акцыя — таксама добрая магчымасьць нагадаць пра рэпрэсіі нашых часоў, - пра справы скрадзеных і забітых беларускіх палітыкаў і журналістаў сучаснасьці — Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадзкага.



Сёння ў Мінгарвыканкам будзе пададзеная адпаведная заява на правядзенне акцыі:
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” просім даць дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства – дэманстрацыі і мітынгу, прысвечанага ўшанаванню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій савецкай улады, з 12:00 да 15:00 7 лістапада 2016 г.

Від масавага мерапрыемства: дэманстрацыя і мітынг

Дата правядзення: 7 лістапада 2016 г.

Час правядзення: пачатак мерапрыемства ў 12:00, заканчэнне мерапрыемства ў 15:00.

Графік і месца правядзення масавага мерапрыемства, маршрут руху:
12:00 – збор удзельнікаў дэманстрацыі на пляцоўцы перад домам па пр. Незалежнасці, 17 у г. Мінску (будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі), 12:30 – пачатак руху дэманстрацыі па маршруце: па ходніках няцотнага боку пр. Незалежнасці ад дома 17 да гарадскога парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў па пр. Незалежнасці з пераходам вуліцы па пешаходным пераходзе з захаваннем правілаў дарожнага руху, 14:00 – заканчэнне дэманстрацыі па пр. Незалежнасці у гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў, 14:00 – пачатак мітынгу на гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў, каля месца пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсій, 15:00 – заканчэнне мітынгу на гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў.

Плануемая колькасць удзельнікаў: да 500 чалавек.
Мэта правядзення: ушанаванне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій савецкай ўлады, публічнае абмеркаванне і асуджэнне злачыннай, антычалавечнай і рэпрэсіўнай сутнасці камуністычнага рэжыма Савецкага Саюза і рэжымаў спадкаемцаў. Арганізатары: А.У. Лябедзька В.А. Рымашэўскі Ю.І. Губарэвіч

  P.S.  Лічу, нягледзячы на любыя вынікі адказу з выканкама , ушанаваць памяць ахвяр камунізму -- наша грамадзянскае  права і наш сьвяты абавязак.



.
21.10.16 12:23



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі