7 лістапада акцыі памяці ахвяр камуністычнага рэжыму.


У якасці альтэрнатывы афіцыйнаму святу, Правацэнтрысцкая кааліцыя плянуе правесьці 7 лістапада жалобныя акцыі ў памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій.


Ушанаванне памяці ахвяр камуністычнага рэжыму ў Менску:


12.00 -- сябры права-цэнтрысцкай кааліцыі прыйдуць да будынку КДБ (пр. Незалежнасці, 17 ) з партрэтамі ахвяраў палітычных рэпрэсій і запаляць знічкі.


15.00 – адбудзецца вандроўка ў Курапаты "Беларуская Галгофа". Сустракаемся ў 15:00 каля Крыжа Пакуты.

Даведкі і запіс на вандроўку - праз е-майл info@represii.net

18.00 -- ў залі управы БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэзэнтацыя дакументальнага фільма “Суд над камунізмам. Пачатак” (Рэжысер Віктар Корзун). Пасля прагляду фільма адбудзецца дыскусія на тэму “Наступствы камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі" з удзелам гісторыкаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячоў. Па заканчэнні адбудзецца музычны выступ Касі Камоцкай і Аляксея Галіча

Нажаль, заклік Васіля Быкава, прамоўлены ў далёкім 1988 застаюцца актуальнымі для Беларусі пакуль нашай краінай кіруюць духовыя нашчадкі савецкіх камуністаў:

«На працягу стагоддзяў наш народ моўчкi цярпеў прыгнёт. Лiў сваю кроў, ахвяраваў мiльёнамi жыццяў i – маўчаў. Маўчаў, бо ягоныя гiсторыкi пазбавiлi яго праўдзiвай гiсторыяграфii, ягофiлосафыўнушалi яму фальшывую iдэю аб мудрай правiльнасцi ягонага бязмежнага цярпення. Ягоныя рыцары прыгожага пiсьменства спаборнiчалi мiж сабой аб тым, хто найлепш апяе тое, што варта было выбуху гневу i абурэння. Ягоныя палiтыкi i дзяржаўныя дзеячы былi пазбаўленыя ўласнай палiтыкi, магчымасцiдзейнiчаць на карысць народа, а шмат хто з iх сам стаў ахвярай тэрору, уласнай слепаты i памылковых поглядаў...Але мы болей не хочам жыць, каб не памятаць як аб нашым гонары, так i аб нашых ахвярах, нашых пакутнiках. Урэшце прыйшоў час сказаць людзям праўду i зрабiць з яе пэўныя высновы...Гэта патрэбна ў iмя справядлiвасцi, у iмя дэмакратыi, у iмя нашай будучынi. У тым наш святы абавязак перад гiсторыяй, маральны абавязак перад наступнымi пакаленнямi, каб iм не давялося дакараць нас за тое, што мы мелi магчымасць i ўпусцiлi яе. Мабыць, нiхто з нашых папярэднiкаў не меў такой магчымасцi, якую лёс цi гiсторыя далi нам, i было б найвялiкшайгiстарычнай несправядлiвасцю не выкарыстаць яе...»  

Ушанаванне памяці нявінных ахвяраў  -- першы крок да пакаяння нацыі. Зробім гэты крок разам!



05.11.16 23:19



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі