Беларусь прачынаецца. Пратэсты ў Бабруйску.

У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек.

Удзельнікамі мітынгу была ўхваленая рэзалюцыя. У прыватнасці, бабруйчане паставілі ўльтыматум уладам краіны: адмяніць дэкрэт №3 да 12 сакавіка, а Бабруйскаму гарвыканкаму – адмяніць усім жыхарам гораду выплаты па гэтым дэкрэце. Да гэтай даты было вырашана збіраць подпісы і запрашаць сяброў і знаёмых на мітынг, каторы замощлены 12 сакавіка, 12 : 00 на Плошчы Перамогі ў Бабруйску.

Таксама ў рэзалюцыі патрабуецца забяспечыць усіх грамадзян годнымі заробкамі. “Мы выступаем супраць гандлю незалежнасцю нашай краіны. Выступаем супраць размяшчэння вайсковых баз у Беларусі, а таксама супольных з Расеяй вайсковых вучэнняў. Мы супраць распродажу беларускіх прадпрыемстваў расейскім алігархам. 12 сакавіка мы патрабуем ад кіраўніцтва выканкаму выйсці да людзей на плошчу Перамогі і даць справаздачу па сваёй дзейнасці і адказаць на патрабаванні ўдзельнікаў мітынгу”, - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Бабруйск звычайна лічыўся пасіўным горадам. Гараджане мала ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту. Учора ж выйшлі сотні сапраўдных Грамадзян нашай краіны, якія раней не ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту. Я размаўляў са многімі з іх. Некаторыя з іх самі трапілі пад дзеянне дэкрэту, некаторыя выйшлі на знак салідарнасці. Людзі абураліся не толькі дэкрэтам №3. Гучалі і лозунгі “Далоў Лукашэнку!”, “Лукашэнка, сыходзь!”. «чаму Прэзідэнт жыве за чужыя грошы, у той час як народ у галечы?», «Сёння Даравальная нядзеля, гэтай уладзе пара б ужо папрасіць прабачэнне ў гэтага народа за тое, да чаго дайшла ўжо этa ўлада!» Людзі абураліся адсутнасцю працы, адсутнасцю заробкаў, бяспраўем і галечай…

Загрузка плеера


Што можна дадаць? Сёння я ганарыўся сваім родным горадам і яго гараджанамі! Беларусь адраджаецца, Беларусь прачынаецца. Калі будуць такія грамадзяне ў нашай краіне, то і будзе жыць Беларусь!

Спадзяюся, 12 сакавіка ў 12:00 на плошчы Перамогі іх будзе дзесяткі разоў больш! Убачымся ў сакавіку!.
27.02.17 15:21



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі