Пратэсты ў Брэсце. Хто правакатары.

 У нядзелю 5 сакавіка на пратэст ў Брэсце мне асабіста трапіць неўдалося, бо разам з Вольгай Кавальковай, Анатолем Лябедзькам і Мікалаем Казловым быў некальк разоў затрыманы па дарозе на акцыю ў Берасці.
Але пратэст адбыўся. Адбыўся дзякуючы такім мясцовым лідарам як Аляксандр Кабанаў. Пратэст адбыўся мірным чынам, насуперак планам ведамства Вакульчыка і Шуневіча, каторыя пераследам і затрыманнямі лідараў апазіцыі імкнуліся стварыць глебу для сілавых правакацый, каб дэскрэдытаваць пратэст і паказацьсваю “неабходнасць” дзйснаму рэжыму. Галоўнымі правакатарамі сёння з'яўляюцца супрацоўнікі і кіраўніцтва МУС і КДБ.

Затрыманні апазіцыянераў падкрэсліваюць, што міліцыі ў Беларусі закон не пісаны. Ніхто так не кампраметуе міліцыю, як сама міліцыя. Відавочна, надуманыя падставы затрымання. Маладых хлопцаў міліцыянтаў прымушаюць хлусіць. Супраць нас выстаўлялі цэлыя аблавы. Мы ведаем, што дзяжурыла не менш за дзесяць пастоў ДПС. Па словах бярозаўскіх актывістаў, напярэдадні ўвесь дзень праходзілі трэніроўкі па перахопе з удзелам ДАІ Менска. Вось так траціць народныя грошы беларуская міліцыя J

На шматлікія парады некаторых аналітыкаў і каментатараў канспіравацца і таемнымі сцежкамі ездзіць на акцыі пратэсту: раз і на заўсёды заявіўляю, што ні ад каго хавацца не збіраюся. Хай у вайнушку гуляюць хлопчыкі з комплексамі непаўнавартасці, якія зараз узначальваюць МУС і КДБ. Мы будзем адкрыта ездзіць на акцыі пратэсту, выступаць. Мы добра разумеем, што штат дармаедаў у спецслужбах разьдзьмуты настолькі, што гуляць супраць іх іхнымі метадамі – поўнае глупства. Па іх правілах мы гуляць і хавацца не будзем. Я адкрыта заяўляю, што збіраюся ўдзельнічаць у акцыях пратэсту ў Маладзечна, у Пінску, Бабруйску і іншых гарадах, куды будзе час, здароўе і магчымасць даехаць.


Вынiковая прэс- канферэнцыя па акцыi ў Берасцi разам з Аляксандрам Кабанавым i Анатолем Лябедзькам тут:



Вакульчыку ж і Шуневічу хачу сказаць наступнае: так, можна збіць хвалю пратэсту сёння, можна прэвентыўнымі арыштамі і затрыманнямі пазбавіць магчымасці лідарам апазіцыі ўзначаліць акцыі пратэсту. Але гэтым вы толькі паскорыце сацыяльны выбух, каторы змяце вашу карупцыйную, наскрозь гнілую сістэму. Бо справа не ў дэкрэце №3. Большасць выходзіць на акцыі пратэсту, бо не могуць больш жыць на жабрацкія падачкі, што завуцца заробкамі на дзяржаўных прадпрыемствах, бо не хочуць больш трываць незаконных пабораў – ні мясцовых падаткавых, ні ўрада ў Мінску. Людзі не хочуць больш цярпець беззаконства судоў і прававога бязмежжа міліцыі. Прычына масавых акцый пратэсту адна – банкрутсва беларускай мадэлі кіравання, белаурскага рэжыму. І самастойна рэфармаваць гэтую сістэму вашыя ведамствы проста не здольныя. Раю МВД і КДБ заняцца сваімі наўпроставымі абавязкамі – абаронай грамадзян ад злачыннасці, ад накрагандляроў і бандытаў, 

Дзякую Берасцю. Людзі паказалі, што могуць самаарганізавацца і годна правесці акцыі пратэсту. Наступная акцыя – Маладзечна, пятніца, 10 сакавіка, 18:00. Сустрэнемся на цэнтральнай плошчы.

.
07.03.17 11:06



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі