За права Людзьмі завацца.

Беларускі рэжым разагнаў мірныя акцыі пратэсту. Сотні люддзей кінуты за краты. Але улада не разумее, што ў адрозненні ад 2001, 2006, 2010, - гэтым тупым гвалтам пратэст не спыніць.

Бо Вясна 2017 – не прынесла нi стараху , нi  расчаравання. Вясна2017 прынесла адчуванне ГОНАРУ за наш народ ,  ВЕРЫ ў людзей,   УПЭЎНЕНАСЦЬ ў непазбежнасць перменаў.

У 2017 годзе, свята Волі набыло новы сэнс і новае гучанне, бо імкненне да Волі становіцца сымбалем і сэнсам новага беларускага адраджэння. Ад Берасця да Воршы, ад Гомеля да Віцебску ўзняліся людзі, патрабуючы праўды і справядлівасці, паўстаючы супраць знявагі, збяднення, карупцыі і гвалту з боку бандытаў у мундзірах.

Як і 100 гадоў таму, беларусы патрабуюць права людзьмі звацца! Нягледзячы на рэпрэсіі, гэты народны пратэст не спыніць, бо ўлады змагаюцца ўжо не з апазіцыяй - улады пачалі вайну з уласным народам. Людзей збіваюць і арыштоўваюць за мірны пратэст. За кожны дзень, забраны з жыцця, за ўсё, што з намі адбываецца за кратамі, нясе персанальную адказнасць Аляксандр Лукашэнка.

Плёткі ж пра тое, што пратэсты ініцыяваныя за межамі Беларусі, разлічаныя на наіўных дурняў альбо заходніх палітыкаў - аматараў «рэалпалітык», каб апраўдаць рэпрэсіі. Але беларусы - не дурні! А ў дэмакратычных краінах свету яшчэ досыць палітыкаў і дыпламатаў, што не гандлююць сваім сумленнем.

Зараз задача спецслужбаў Лукашэнкі - не проста падавіць, але і дыскрымінаваць пратэстны рух. Яны кідаюць за краты дэмакратычных актывістаў па ўсёй краіне, каб вызваліць дарогу для правакатараў. Таму сёння, калі і ёсць п’яныя сярод удзельнікаў мітынгаў - гэта супрацоўнікі спецслужбаў. Калі ёсць пагромшчыкі - гэта толькі супрацоўнікі спецслужбаў Лукашэнкі! Мэта рэжыму - паўтарыць сцэнар 2010 года. Не дадзім ім здзейсніць гэта!

Сёння вулічныя акцыі з гвалтоўнымі дзеяннямі - падарунак для карнікаў і правакатараў. Гвалт - метад баязліўцаў. Пакінем яго ўладам. У Святым Пісанні сказана: «ёсць час збіраць камяні і час раскідваць камяні». Сёння - час збіраць, час далучацца да палітычных партый і арганізацый, ствараць новыя. Час яднацца ў супольны нацыянальны рух за праўду і справядлівасць! За права людзьмі звацца!

Наша мэта - мірная дэмакратычная Беларусь!

Нашы метады - адкрыты негвалтоўны супраціў.

Наша задача - падрыхтоўка мірнай агульнабеларускай забастоўкі з патрабаваннем адстаўкі ураду і свабодных выбараў!

Каб улада змянілася, не трэба супраць яе ўжываць гвалт. Дастаткова проста перастаць яе карміць!

Будзем мужнымі і будзем мудрымі сёння - і заўтра мы ўздымем на супольны пратэст усю Беларусь!

Спрадвеку і назаўсёды, паўсюль, дзе беларусы прагнуць свабоды і справядлівасці, на вуліцах гарадоў і за каратамі - Жыве Беларусь!

28.03.17 11:05



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі