Амрыеў і незалежнасць Беларусі этапіраваныя ў Расею адным аўтамабілем.

Выдача беларускімі ўладамі Мурада Амрыева чэчэнскім сілавікам ўчора - ганебны ўчынак, каторы не толькі парушае правы чалавека, але і прыніжае Рэспубліку Беларусь.

Фактычна Мурада вывезлі на катаванні і смерць у Чачню. Груба парушылі яго правы, парушылі як беларускае, так і міжнароднае заканадаўства. На жаль, выканання правоў чалавека ад беларускіх ўладаў, даўно ніхто не чакае. Аднак справа не толькі ў гэтым.

Нягледзячы на поўную ізаляцыю ў Беларусі, Амрыщ паспеў распавесці праз журналістаў, што прасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Да ўладаў звярталіся праваабаронцы і сваякі затрыманага. Аднак беларускія ўлады гэты зварот праігнаравалі.

Па сутнасці,   ўвесь сілавы блок Беларусі спрацаваў не як структура незалежнай краіны, але як сілавыя ведамствы расейскага рэгіёну. Бо любая НЕЗАЛЕЖНАЯ краіна хаця б фармальна, АБАВЯЗКОВА мусіць разглядзець хадайніцтва аб прадастаўленні палітычнага прытулку, і толькі пасля адмовы – высылаць чалавека з краіны.

Прычым сярод расейскіх рэгіёнаў, нашы сілавікі выставілі Беларусь на ўзроўні самага нікчэмнага і не самастойнага рэгіёна РФ. Бо нават паліцыя з расійскага Бранска прыняла пастанову аб вызваленні Амриева з-за адсутнасці прэтэнзій да яго. (гэты дакумент, не прынялі ў Добрушскім РАУС.) Такім чынам, МВД Бранска ўступіла ў палеміку з чачэнскімі спецслужбамі. Беларускія ж сілавікі спяшаліся як мага хучэй выканаць патрабаванні служб Кадырава, каторыя абвесцьлі Мурада Амрыева ў вышук.

Беларускі ўрад праігнараваў зварот уплывовай міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House, каторая выпусціла заяву ў сувязі з пераследам  Мурада Амрыева. Віцэ-прэзідэнт Freedom House Роберт Херман заклікаў урад Беларусі прызнаць, “што запыт Чачні аб экстрадыцыі Амрыева заснаваны на абсалютна выдуманым абвінавачванні ў падробцы дакументаў, і што ў яго [Амриева] ёсць рызыка быць забітым. Амрыеў збег з Чачні ў 2013 годзе пасля таго, як быў затрыманы і падвергнуўся катаванням у паліцыі з-за канфлікту паміж яго братам і чачэнскімі ўладамі. Існуюць важкія довады супраць экстрадыцыі, уключаючы тое, што чачэнскія ўлады сістэматычна парушаюць закон»

Мяркую, што выдача Амрыева Беларуссю будзе адназначна ацэнена як саўдзел беларускіх уладаў у пераследзе і парушэнні правоў. А імя Аляксандра Лукашэнкі з’явіцца ў справаздачах еўрапейскіх праваабарончых арганізацыі побач з імем Рамзана Кадырава. І гэта далека не тое, што паспрыяе наладжванню стасункаў Беларусі з Захадам.

P.S. у дадатак на увесь свет яшчэ раз прадэманстравана прававое бязмежжа беларускай сістэмы.

Амрыяў у засценках беларускіх сілавых стуктур трапіў ў абставіны, каторыя чакаюць любога а затрыманага беларуса – поўная ізаляцыя ад знешняга свету, немагчымасць патэлефанаваць, звязацца з адвакатам, поўнае ігнараванне запытаў…

Апошнія словы Амрыева, што ён пракрычаў на ўвесь свет карэспандэнту расейскага тэлеканала “Дождж” з-за кратаў:

«Мне не даюць права на адваката, мне не даюць права! Мне нічога не даюць права зрабіць! Да мяне нікога не ўпускаюць! Я хачу атрымаць палітычны прытулак тут. А яны не даюць мне магчымасці, разумееш? Мяне ўсё ігнаруюць тут! Ня слухаюцца мяне наогул! Скажыце ўсім вышэйстаячым, што яны сумесна працуюць. Ніхто не слухае, ні начальнік, ніхто не слухае мяне. Мне тэлефонны званок не даюць зрабіць. Ні правы ніякага! 24 гадзіны я тут знаходжуся, ніхто нічога не дае зрабіць! 

.
09.06.17 12:49



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі