Санкцыі ЗША – вынік працы беларускіх сілавікоў.

Праца КДБ і МУС прынесла свае вынікі - ЗША працягнулі санкцыі ў дачыненні да ўладаў Беларусі

Фактычна за ўвядзенне санкцый у дачыненні да краіны, а таксама за міжнародную ізаляцыю цалкам адказная рэпрэсіўныя органы беларускай улады - МУС і КДБ. Іх дзеянні за апошнія паўгады: брутальныя арышты мірных дэманстрантаў, "Справа патрыётаў", парушэнне права на свабоду слова - цалкам дыскрэдытавалі Беларусь на міжнародным узроўні. Усе намаганні МЗС палепшыць імідж краіны былі марныя.

У лісце Дональда Трампа да Кангрэсу адзначаецца, што "дзеянні некаторых беларускіх палітыкаў падрываюць дэмакратычныя працэсы краіны”, а "карупцыя і парушэнне правоў чалавека ў Беларусі з'яўляюцца пагрозамі для нацбяспекі і знешняй палітыкі ЗША".

Санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да ўлады, але фактычна дзейнічаюць у дачыненні да ўсёй краіны. Міжнародны палітычны імідж наўпрост звязаны з магчымасцю эканамічнага супрацоўніцтва, інвестыцый. Хто стане супрацоўнічаць з краінай, кіраўніцтва якой знаходзіцца ў чорным спісе?

 Будучыня нашай краіны, яе незалежнасць, яе эканамічны дабрабыт наўпрост звязаныя з тым, ці зможам мы спыніць гэта прававое бязмежжа, якое сёння дзеецца ў краіне. Асноўная прычына стагнацыі Беларусі - беспардоннае ўмяшальніцтва сілавых структур ва ўсе сферы жыцця краіны. Фактычна КДБ сёння пануе і ў эканоміцы і ў замежнай палітыцы. Менавіта пануе, бо надзеленае бязмежнымі паўнамоцтвамі, рэпрэсуе,  разбурае і пры гэтым ні за што не нясе адказнасці. 

 За ізаляцыю краіны пасля Плошчы 2010 адказныя выключна сілавікі, каторыя планавалі брутальны разгон дэманстрацыі і наступныя рэпрэсіі.   Вясной 2017 яны паспрабавалі паўтарыць сцэнар 2010.  І хаця рэпрэсіі былі не такімі жорсткімі, гэтая спроба ні для каго не засталася незаўважанай.

За кожны ўзмах міліцэйскай дубінкі Беларусь плаціць занадта дарагую цану.  Ці не надыйшоў час спыніць гэтае бязмежжа?

.
14.06.17 23:13



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі