Рэзалюцыі АБСЕ па Беларусі. Хто прайграў?

У павестку дня сэсіі ПА АБСЕ не вынесеная рэзалюцыя па Беларусі, падрыхтаваная літоўскімі дэпутатамі. І замільгалі гучныя загалоўкі СМІ:  “Лукашэнка абыграў Літву” ,  “ в ОБСЕ "прокатили" резкую резолюцию Литвы по Беларуси”, …
Пры гэтым, мала хто звяртае ўвагу на тое, што РЭЗАЛЮЦЫЙ ПА   БЕЛАРУСІ ПАДРЫХТАВАНА ДЗЬВЕ. Другая рэзалюцыя – па сітуацыі ва Ўсходняй Еўропе ў цэлым, але палова пунктаў – пра Беларусь. І як раз Пастаянны Камiтэт падтрымаў гэты другі, крытычны да  уладаў праект рэзалюцыi дэпутата Крысціяна Холма.
Непрыняцце літоўскай рэзалюцыі - толькi на першы погляд няўдалая спроба літоўскіх дэпутатаў і перамога беларускіх чыноўнікаў.
Па-першае, на сам рэч, усе дасягнулi сваiх мэтаў:  беларускія чыноўнікі могуць справаздачыцца свайму кіраўніку – “не дарэмна хлеб елі”, Аляксандр Лукашэнка можа захаваць твар - бо рэзалюцыя не прынятая.  Лiтва прыцягнула ўвагу да БелАЭС  - нават Лукашэнка зрэагаваў ( маўляў, “мы гатовыя дамаўляцца з Лiтоўцамi, разам будаваць і эксплутаваць..” ). Магчыма,   літоўская дэлегацыя і хацела б большага, але гэта была маладасягальная задача-максымум.  І атака імі Шведаў зараз дасць  магчымасць вымагаць ад іх большай згоды з прапановамі Літвы ў будучым.
 Па- другое, другая  рэзалюцыя цяпер пройдзе з большай верагоднасцю ( бо нават працiўнiкi першай рэзалюцыi  апелявалi  да другой як да правільнай ) А ў другой рэзалюцыі па правах чалааека i iншых пытаннях па Беларусi  ўсе ёсць,  апроч АЭС. Ну , а як было  сказана вышэй, да пытання АЭС увага прыцягнутая.  Зрэшты, прыцягнуць увагу да тых ці іншых пытанняў – гэта хіба што не адзіны магчымы практычны вынік ПА АБСЕ.    Бо рашэннi  ПА АБСЕ вельмi ўскосна звязаныя з практычнымі дзеяннямі.
Безумоўна, у выйграшы застаўся і швецкі дэпутат   Кент Харстедт.  Цяпер ён здабыў галасы Беларусі (магчыма і Расеі) ў сваю падтрымку, адначасна пазбавіўшыся крытыкі з боку большасці сваіх заходніх калег.
А цяпер ўявіце сітуацыю, калі б была толькі адна рэзалюцыя, падрыхтаваная дэлегацыяй Швецыі (паверце, там   шмат пунктаў, каторыя вельмі недаспадобы беларускім уладам.) Тады асноўныя баталіі разгарэліся б вакол яе. І нават пры яе прыняцці эфект   быў бы нашмат меньшы, бо рэзалюцыі  патрэбны не самі па сабе, а дзеля таго, каб мець  практычны вынік, уплываць на паводзіны тых, у дачыненні каго яны прымаюцца.
Зразумела, што прадстаўнікі беларускіх уладаў цяпер будуць імкнуцца максымальна змякчыць і Другую рэзалюцыю. Але ў гэтай сітуацыі шанцаў на поспех у іх  нашмат меней.
Зрэшты,  нават наяўнасць саміх праектаў рэзалюцый зрабiла сваю справу - пагроза прыняцця рэзалюцыi ўжо дапамагла вызвалiць з-за кратаў хлопцаў, затрыманых па справе патрыетаў.
Важна, што захоўваецца моцная група заходніх палiтыкаў, каторыя па-ранейшаму гатовыя прытрымлiвацца каштоўнаснага падыходу ў палiтыцы.   Сёння на Захадзе досыць безумоўных лабістаў, каторыя былі супраць любой рэзалюцыі па Беларусі. Цікава тое, што гэтыя ж людзі разглядаюць Беларуска-Еўрапейскія стасункі выключна   ў рэчышчы расейскай палітыкі. Але гэта тэма дзяля асобнага артыкула.

P.S. Абедзьве рэзалюцыі  падрыхтаваныя прадстаўнікамі Еўрапейскай народнай партыі. БХД і  Права-цэнтрысцкая кааліцыя адпачатку падтрымлівала абедзьве рэзалюцыі.
.
05.07.17 23:41



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Віталь Рымашэўскі