Беларусь прачынаецца. Пратэсты ў Бабруйску. 27.02.2017 1

У Бабруйску 26 лютага на мітынгу супраць дэкрэту № 3, які адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, прыняло ўдзел больш за 1000 чалавек.

Удзельнікамі мітынгу была ўхваленая рэзалюцыя. У прыватнасці, бабруйчане паставілі ўльтыматум уладам краіны: адмяніць дэкрэт №3 да 12 сакавіка, а Бабруйскаму гарвыканкаму – адмяніць усім жыхарам гораду выплаты па гэтым дэкрэце. Да гэтай даты было вырашана збіраць подпісы і запрашаць сяброў і знаёмых на мітынг, каторы замощлены 12 сакавіка, 12 : 00 на Плошчы Перамогі ў Бабруйску.

Таксама ў рэзалюцыі патрабуецца забяспечыць усіх грамадзян годнымі заробкамі. “Мы выступаем супраць гандлю незалежнасцю нашай краіны. Выступаем супраць размяшчэння вайсковых баз у Беларусі, а таксама супольных з Расеяй вайсковых вучэнняў. Мы супраць распродажу беларускіх прадпрыемстваў расейскім алігархам. 12 сакавіка мы патрабуем ад кіраўніцтва выканкаму выйсці да людзей на плошчу Перамогі і даць справаздачу па сваёй дзейнасці і адказаць на патрабаванні ўдзельнікаў мітынгу”, - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Бабруйск звычайна лічыўся пасіўным горадам. Гараджане мала ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту. Учора ж выйшлі сотні сапраўдных Грамадзян нашай краіны, якія раней не ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту. Я размаўляў са многімі з іх. Некаторыя з іх самі трапілі пад дзеянне дэкрэту, некаторыя выйшлі на знак салідарнасці. Людзі абураліся не толькі дэкрэтам №3. Гучалі і лозунгі “Далоў Лукашэнку!”, “Лукашэнка, сыходзь!”. «чаму Прэзідэнт жыве за чужыя грошы, у той час як народ у галечы?», «Сёння Даравальная нядзеля, гэтай уладзе пара б ужо папрасіць прабачэнне ў гэтага народа за тое, да чаго дайшла ўжо этa ўлада!» Людзі абураліся адсутнасцю працы, адсутнасцю заробкаў, бяспраўем і галечай…

Нет доступных к воспроизведению файлов


Што можна дадаць? Сёння я ганарыўся сваім родным горадам і яго гараджанамі! Беларусь адраджаецца, Беларусь прачынаецца. Калі будуць такія грамадзяне ў нашай краіне, то і будзе жыць Беларусь!

Спадзяюся, 12 сакавіка ў 12:00 на плошчы Перамогі іх будзе дзесяткі разоў больш! Убачымся ў сакавіку!

Беларусы не абіралі сабе цара. (відэа) 05.09.2016 1


“Як і ў любой цывілізаванай краіне, у Беларусі адна асоба не павінна кіраваць пажыццёва. Мы не абіралі сабе цара, мы абіралі прэзідэнта"

“Сапраўдныя дэпутаты ў свабодным парламенце павінны арганізаваць імпічмент Лукашэнку."

https://www.youtube.com/watch?v=oOZddOt8O0w

“Калі і ёсць у нашай краіне сапраўдныя дармаеды, дык іх трэба пашукаць у Палаце прадстаўнікоў.” – тэзы майго выступу ў якасці даверанай асобы прамоўцы па Крычаўскай акрузе № 83 Таццяны Шамбалавай. Таццяна ў тэледэбатах удзельнічаць не змагла. Прыйшлося падтрымаць і выступіць за яе ў якасці даверанай асобы.

Вядучым быў галоўны рэдактар тэлерадыёкампаніі “Магілёў”. Асноўны сэнс выступу прызначанай у наступную ПП праўладнай кандыдаткі : "буду выконваць дэрыктывы Лукашэнкі" :)) .. Вось такі будзе "парламант"..

Відэа тут:  youtube.com/watch?v=oOZddOt8O0w




Магілёўскае тэлебачанне нагадвае ўпраўленне састарэлага калгасу. Перад запісам тэледэбатаў вядоўца распавядаў як пра дасягненне тэлерадыёкампаніі тое, што іх некаторыя перадачы маюць 2 тыс. (!!!) праглядаў на Youtube. J Рэгіянальнаму тэлебачанню ганарыцца такімі “дасягненнямі” проста сорамна.

Звярніце ўвагу, як паводзіць сябе тэлевядоўца -- няспынныя сутаргавыя спробы перашкаджаць мне прамаўляць. Шчыра кажучы, не маючы практыкі выступу на тэлебачанні ў такім фармаце, ды яшчэ з абмежаваным часам у 5 хв, пад такі “акампанімент” прамаўляць зусім няпроста.

Пад час выстапу праўладнай кандыдаткі – паводзіны вядоўца зусім іншыя.. БТ ёсць БТ :)

1 верасня ад Цума да БТ 31.08.2016 2

Правацэнтрысцкая кааліцыя (Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Рух “За Свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя) заклікаюць грамадзян на Еўрапейскі пікет, які пачнецца 1 верасня а 17:00 у Менску ля ЦУМа ( пикет Максім Гацака) . Пікет пройдзе пад беларускімі нацыянальнымі сцягамі і сцягамі Еўразвязу.

Затым запрашаем наведаць пікеты прамоўца БХД Максім Гацака і намесніка старшыні “Руху За свабоду” Юрася Губарэвіча, што расягнуцца па прашпекце Незалежнасці ад ЦУМА да Белтэлерадыёкампаніі (Макаёнка 9)

А 18:30 адбудзецца пікет супраць цэнзуры на БТ насупраць Белтэлерадыёкампаніі (Макаёнка 9).

На жаль, у Беларусі не адбылося ніякіх зменаў выбарчага заканадаўства, працягваецца цэнзура на нацыянальных каналах. Беларускія дзяржаўныя СМІ выпускаюць неканкурэнтназдольную прадукцыю. Яны няздольныя канкураваць нават з расейскімі СМІ і выконваюць выключна ідэалагічную і прапагандысцкую замову ўладаў. Таму правацэнтрысты, карыстаючыся магчымасцямі гэтай кампаніі, заклікаюць усіх прыйсці з бел-чырвона-белымі і еўрапейскімі сцягамі на пікет каля ЦУМа і наведаць усе пікеты ўздоўж праспекту, завяршыўшы пікетаваннем Белтэлерадыёкампаніі на Макаёнка, 9.

Уцекачы ў Еўропе. Адказ хрысціянскіх дэмакратаў ксенафобам. 30.09.2015 30

Сотні тысяч бежанцаў у Еўропе сталі падставай да хвалі “заклапочанасці” жыхароў Усходняй Еўропы за еўрапейскую культуру, за хрысціянскія каштоўнасці еўрапейскай цывілізацыі.

Што цікава – многія белрусы (як і расейцы) праблемай ісламізацыі ЕС абураныя часам болей за саміх еўрапейцаў. Асноўны аргумант: “уцекачы-мусульмане нясуць пагрозу для хрысціянскай культуры!” .  За гэтым звычайна прапануецца шэраг “супергеніальных ” прапановаў па барацьбе з ісламізацый Еўропы. І гэта пры тым, што у Расеі у некаторых ісламскіх рэгіёнах дэ-факта легалізаванае шматжэнства, дыскрымінацыя і гвалт у дачыненні да жанчын… Краіны Усходняй Еўропы займаюць першыя месцы па алкагалізацыі, колькасці самагубстваў, разводаў, абортаў…. Але пры гэтым абурацца з нагоды «няправільнай» ўнутранай палітыкі ЕС і даваць парады -- мы лічым сябе ў праве…

Самае жахлівае, што многія “парады” з усходу па барацьбе з уцекачамі даюцца ў духу нацыскай Германіі 30-х... Добра, што у сучаснай Еўропе пры ўладе зусім іншыя людзі і сілы.
У адказ на гістэрыкі ксенафобаў лідэр хрысціянскіх дэмакратаў Нямеччыны Ангела Меркель адказала заклікам больш актыўна вызнаваць хрысціянства:
«Вы баіцеся ісламізацыі? Тады пачніце хадзіць у царкву!  … Ва ўсіх нас ёсць шанец  спавядаць нашу рэлігію, калі толькі мы практыкуем яе і верым. Давайце адважымся сказаць, што мы хрысціяне, тады ў нас хопіць смеласці, каб уступаць у дыялог з мусульманамі ».
 Абсалютна слушныя па сутнасці сваёй словы. Англіканская царква штогод закрывае каля 20 храмаў. У Даніі прыблізна 200 цэркваў лічацца закінутымі або рэдка наведвальнымі. За апошнія 10 гадоў рымска-каталіцкая царква закрыла ў Германіі каля 515 парафій. І на гэтым фоне заяўляць пра тое, што ўцекачы-мусульмане - асноўная пагроза хрысціянству, проста глупства.

Галоўная пагроза хрысціянскім каштоўнасцям і хрысціянскай культуры - абыякавасць да сваёй веры саміх хрысціянаў.
Ксенафобія ж падобна нацызму. Нічога агульнага з хрысціянскімі каштоўнасцямі не мае.

У першыя стагоддзі хрысціяне не мелі патрэбы ні ў войсках, ні ў зброі для таго, каб пераканаць ўвесь цывілізаваны свет прыняць хрысціянства. Яны ні на каго не нападалі і нікога не баяліся. Проста жылі па сваёй веры і адкрыта прапаведавалі яе іншым. Гэтага аказалася дастаткова, каб, нягледзячы на

Регистрация БХД. Пятый отказ. 20.08.2015 10

Партии БХД отказали в регистрации в пятый раз, с учетом подачи документов на регистрацию общественных объединений христианских демократов количество отказов достигает 19-ти.

Причины – всё те же. Среди причин нерегистрации, указанных Минюстом:

-- отказ двух учредителей от своих подписей, сделанный под давлением и угрозами чиновников. (по этому поводу мы уже делали заявления и готовим материалы в прокуратуру.)

-- яко бы телефонный звонок (!)одного из сотрудников Миньюста основателю партии;

-- отказ предоставить документы, которые по закону не являются обязательными для регистрации. (Миньюст потребовал документы, которые не предусмотрены законом в списке обязательных документов, которые нужно подавать учредителям. В принципе мы тут им традиционно отказываем, потому что, например, они требуют описания мест региональных собраний. А для региональных городов это нормально опасно для тех людей, которые дают помещения (иногда такие проходят на квартирах), и за этим тянется дополнительное давление. Мы это уже проходили в предыдущие четыре раза.)

Остальные причины - мелкие неточности, такие как «отсутствие в данных некоторых основателей номеров рабочего или домашнего телефона»   Даже за вычетом перечисленных Миньюстом лиц список учредителей Партии БХД содержит более 1000 человек, необходимых для государственной регистрации. Никаких претензий у Миньюста к документам, которые представил оргкомитет БХД, нет.

Этот ответ, к сожалению, ожидаемый, и это еще раз подчеркивает, что в Беларуси нет даже элементарных норм демократии ни в одной области - ни в политической, ни в социальной, ни в экономической. Проведение время от времени избирательных кампаний - это лишь ширма, чтобы сделать такой вид, что в Беларуси существуют элементарные нормы демократии. На самом деле их нет, права человека нарушаются, и отказ в регистрации БХД - это еще один факт, который это подтверждает
Отказ в регистрации никак не повлияет на работу христианских демократов. Сегодня БХД - это конкретные дела, сотни инициатив, которые защищают право на жизнь каждого белоруса, защищают право на достойное существование, защищают белорусов от коррумпированной и репрессивной власти. Прежде всего, БХД - это национальное общественно-политическое движение. Более семи лет мы работаем в условиях авторитарного режима, и хотя отказ регистрации создает дополнительные препятствия, но не является критическим и не остановит и никак не повлияет на дальнейшие планы работу христианских демократов.
За годы существования христианские демократы не только участвовали в политических кампаниях, но и провели сотни успешных гражданских кампаний. Христианские демократы заставили власти изменить законы в сфере защиты права на жизнь, сделать первые шаги по прекращению спаивания населения.
Общественно-политическое движение христианских демократов будет только шириться. За нас сегодня говорят не наши слова, а наши дела. Именно поэтому, несмотря на репрессии, БХД присоединяются все новые и новые люди.


P.S.

Напомню, в 2011 году в интервью Washington Post Лукашенко заявил, что христианские демократы, вероятно, никогда не будут зарегистрированы, потому что они «бандиты» и «участвовали в беспорядках»…

Известно, что во время недавнего диалога по правам человека, который происходил между ЕС и Беларусью, представители белорусских властей открытым текстом говорили: да, мы не регистрируем организации, так как это для нас такой дополнительный контроль за теми организациями, которые могут быть деструктивными или опасными. Это такой тоталитарный подход, когда люди не только принимают беззаконные решения, но и имеют наглость об этом говорить .

Поэтому, скорее всего, Беларуская Христианская Демократия, как и многие другие демократические организации, будет зарегистрирована в Беларуси после быстрого падения авторитарного режима.

Страницы: 1
Читать другие новости

Віталь Рымашэўскі