Рэзалюцыі АБСЕ па Беларусі. Хто прайграў? 05.07.2017

У павестку дня сэсіі ПА АБСЕ не вынесеная рэзалюцыя па Беларусі, падрыхтаваная літоўскімі дэпутатамі. І замільгалі гучныя загалоўкі СМІ:  “Лукашэнка абыграў Літву” ,  “ в ОБСЕ "прокатили" резкую резолюцию Литвы по Беларуси”, …
Пры гэтым, мала хто звяртае ўвагу на тое, што РЭЗАЛЮЦЫЙ ПА   БЕЛАРУСІ ПАДРЫХТАВАНА ДЗЬВЕ. Другая рэзалюцыя – па сітуацыі ва Ўсходняй Еўропе ў цэлым, але палова пунктаў – пра Беларусь. І як раз Пастаянны Камiтэт падтрымаў гэты другі, крытычны да  уладаў праект рэзалюцыi дэпутата Крысціяна Холма.
Непрыняцце літоўскай рэзалюцыі - толькi на першы погляд няўдалая спроба літоўскіх дэпутатаў і перамога беларускіх чыноўнікаў.
Па-першае, на сам рэч, усе дасягнулi сваiх мэтаў:  беларускія чыноўнікі могуць справаздачыцца свайму кіраўніку – “не дарэмна хлеб елі”, Аляксандр Лукашэнка можа захаваць твар - бо рэзалюцыя не прынятая.  Лiтва прыцягнула ўвагу да БелАЭС  - нават Лукашэнка зрэагаваў ( маўляў, “мы гатовыя дамаўляцца з Лiтоўцамi, разам будаваць і эксплутаваць..” ). Магчыма,   літоўская дэлегацыя і хацела б большага, але гэта была маладасягальная задача-максымум.  І атака імі Шведаў зараз дасць  магчымасць вымагаць ад іх большай згоды з прапановамі Літвы ў будучым.
Па- другое, другая  рэзалюцыя цяпер пройдзе з большай верагоднасцю ( бо нават працiўнiкi першай рэзалюцыi  апелявалi  да другой як да правільнай ) А ў другой рэзалюцыі па правах чалааека i iншых пытаннях па Беларусi  ўсе ёсць,  апроч АЭС. Ну , а як было  сказана вышэй, да пытання АЭС увага прыцягнутая.  Зрэшты, прыцягнуць увагу да тых ці іншых пытанняў – гэта хіба што не адзіны магчымы практычны вынік ПА АБСЕ.    Бо рашэннi  ПА АБСЕ вельмi ўскосна звязаныя з практычнымі дзеяннямі.
Безумоўна, у выйграшы застаўся і швецкі дэпутат   Кент Харстедт.  Цяпер ён здабыў галасы Беларусі (магчыма і Расеі) ў сваю падтрымку, адначасна пазбавіўшыся крытыкі з боку большасці сваіх заходніх калег.
А цяпер ўявіце сітуацыю, калі б была толькі адна рэзалюцыя, падрыхтаваная дэлегацыяй Швецыі (паверце, там   шмат пунктаў, каторыя вельмі недаспадобы беларускім уладам.) Тады асноўныя баталіі разгарэліся б вакол яе. І нават пры яе прыняцці эфект   быў бы нашмат меньшы, бо рэзалюцыі  патрэбны не самі па сабе, а дзеля таго, каб мець  практычны вынік, уплываць на паводзіны тых, у дачыненні каго яны прымаюцца.
Зразумела, што прадстаўнікі беларускіх уладаў цяпер будуць імкнуцца максымальна змякчыць і Другую рэзалюцыю. Але ў гэтай сітуацыі шанцаў на поспех у іх  нашмат меней.
Зрэшты,  нават наяўнасць саміх праектаў рэзалюцый зрабiла сваю справу - пагроза прыняцця рэзалюцыi ўжо дапамагла вызвалiць з-за кратаў хлопцаў, затрыманых па справе патрыетаў.
Важна, што захоўваецца моцная група заходніх палiтыкаў, каторыя па-ранейшаму гатовыя прытрымлiвацца каштоўнаснага падыходу ў палiтыцы.   Сёння на Захадзе досыць безумоўных лабістаў, каторыя былі супраць любой рэзалюцыі па Беларусі. Цікава тое, што гэтыя ж людзі разглядаюць Беларуска-Еўрапейскія стасункі выключна   ў рэчышчы расейскай палітыкі. Але гэта тэма дзяля асобнага артыкула.

P.S. Абедзьве рэзалюцыі  падрыхтаваныя прадстаўнікамі Еўрапейскай народнай партыі. БХД і  Права-цэнтрысцкая кааліцыя адпачатку падтрымлівала абедзьве рэзалюцыі.

7 лістапада акцыі памяці ахвяр камуністычнага рэжыму. 05.11.2016


У якасці альтэрнатывы афіцыйнаму святу, Правацэнтрысцкая кааліцыя плянуе правесьці 7 лістапада жалобныя акцыі ў памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій.


Ушанаванне памяці ахвяр камуністычнага рэжыму ў Менску:


12.00 -- сябры права-цэнтрысцкай кааліцыі прыйдуць да будынку КДБ (пр. Незалежнасці, 17 ) з партрэтамі ахвяраў палітычных рэпрэсій і запаляць знічкі.


15.00 – адбудзецца вандроўка ў Курапаты "Беларуская Галгофа". Сустракаемся ў 15:00 каля Крыжа Пакуты.

Даведкі і запіс на вандроўку - праз е-майл info@represii.net

18.00 -- ў залі управы БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэзэнтацыя дакументальнага фільма “Суд над камунізмам. Пачатак” (Рэжысер Віктар Корзун). Пасля прагляду фільма адбудзецца дыскусія на тэму “Наступствы камуністычных рэпрэсіяў у Беларусі" з удзелам гісторыкаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячоў. Па заканчэнні адбудзецца музычны выступ Касі Камоцкай і Аляксея Галіча

Нажаль, заклік Васіля Быкава, прамоўлены ў далёкім 1988 застаюцца актуальнымі для Беларусі пакуль нашай краінай кіруюць духовыя нашчадкі савецкіх камуністаў:

«На працягу стагоддзяў наш народ моўчкi цярпеў прыгнёт. Лiў сваю кроў, ахвяраваў мiльёнамi жыццяў i – маўчаў. Маўчаў, бо ягоныя гiсторыкi пазбавiлi яго праўдзiвай гiсторыяграфii, ягофiлосафыўнушалi яму фальшывую iдэю аб мудрай правiльнасцi ягонага бязмежнага цярпення. Ягоныя рыцары прыгожага пiсьменства спаборнiчалi мiж сабой аб тым, хто найлепш апяе тое, што варта было выбуху гневу i абурэння. Ягоныя палiтыкi i дзяржаўныя дзеячы былi пазбаўленыя ўласнай палiтыкi, магчымасцiдзейнiчаць на карысць народа, а шмат хто з iх сам стаў ахвярай тэрору, уласнай слепаты i памылковых поглядаў...Але мы болей не хочам жыць, каб не памятаць як аб нашым гонары, так i аб нашых ахвярах, нашых пакутнiках. Урэшце прыйшоў час сказаць людзям праўду i зрабiць з яе пэўныя высновы...Гэта патрэбна ў iмя справядлiвасцi, у iмя дэмакратыi, у iмя нашай будучынi. У тым наш святы абавязак перад гiсторыяй, маральны абавязак перад наступнымi пакаленнямi, каб iм не давялося дакараць нас за тое, што мы мелi магчымасць i ўпусцiлi яе. Мабыць, нiхто з нашых папярэднiкаў не меў такой магчымасцi, якую лёс цi гiсторыя далi нам, i было б найвялiкшайгiстарычнай несправядлiвасцю не выкарыстаць яе...»  

Ушанаванне памяці нявінных ахвяраў  -- першы крок да пакаяння нацыі. Зробім гэты крок разам!



7 лістапада - шэсце ад КДБ да Чалюскінцаў. Памяці ахвяраў НКВД-КДБ прысвячаецца. 21.10.2016 5

7 лістапада 2016 году плануецца  шэсце ад КДБ да Чалюскінцаў. Акцыя прысвячаецца памяці ахвяраў НКВД-КДБ.


7 лістапада – трагічны дзень гістрыі Беларусі. Крывавая камуністычная рэвалюцыя прынесла нашаму народу масавы тэрор, знішчэнне цэркваў, растрэлы і ссылкі.

Святкавання 7 лістапада як дзяржаўнага свята Беларусі – нацыянальны сорам.

Сёння памяць аб ахвярах знішчаецца, а катам нашага народу -- Сталіну, Леніну, Дзяржынскаму ды іншым – стаяць помнікі.

7 лістапада мусіць стаць днём смутку і нацыянальнай жалобы па ахвярам камуністычных рэпрэсій, па людзям, закатаваным НКВД-КДБ.

Замест гэтага – зноў да помнікаў катам панясуць кветкі, адбудуцца “урачыстыя мерапрыемствы”.

Мяненяць стаўленне да гэтай даты мусіць дзяржава, СМІ. Але сёння ўлада ўшаноўвае Сталіна і мроіць аб СССР.

Што мы  можам зрабіць ў адказ?

У якасці альтэрнатывы, Правацэнтрысцкая кааліцыя плянуе правесьці 7 лістапада жалобную акцыю ў памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій.

Плануецца, што акцыя пачнецца 7 лістапада а 12-й да будынка КДБ, дзе удзельнікі запаляць зьнічкі ля сцен КДБ – у памяць аб тысячах закатаваных ахвяр у скляпеннях гэтага будынка.

Да пр. Незалежнасці, 17  (будынак КДБ) удзельнікі акцыі прыдуць з іконамі новамучанікаў, забітых НКВД-КДБ, а таксама з партрэтамі людзей, што былі рэпрасаваныя. (сасланыя ў лягеры, або расстраляныя ў Курапатах ці на тэрыторыі сучаснага парку Чалюскінцаў).

Далей – плануецца шэсце і жалобны мітынг у парку Чалюскінцаў, каля месца пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсій.

На іконе -  Святар Паўлін, архіепіскап Магілёўскі, забіты бальшавікамі



Гэтая акцыя — таксама добрая магчымасьць нагадаць пра рэпрэсіі нашых часоў, - пра справы скрадзеных і забітых беларускіх палітыкаў і журналістаў сучаснасьці — Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадзкага.



Сёння ў Мінгарвыканкам будзе пададзеная адпаведная заява на правядзенне акцыі:
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” просім даць дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства – дэманстрацыі і мітынгу, прысвечанага ўшанаванню памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій савецкай улады, з 12:00 да 15:00 7 лістапада 2016 г.

Від масавага мерапрыемства: дэманстрацыя і мітынг

Дата правядзення: 7 лістапада 2016 г.

Час правядзення: пачатак мерапрыемства ў 12:00, заканчэнне мерапрыемства ў 15:00.

Графік і месца правядзення масавага мерапрыемства, маршрут руху:
12:00 – збор удзельнікаў дэманстрацыі на пляцоўцы перад домам па пр. Незалежнасці, 17 у г. Мінску (будынак Камітэта дзяржаўнай бяспекі), 12:30 – пачатак руху дэманстрацыі па маршруце: па ходніках няцотнага боку пр. Незалежнасці ад дома 17 да гарадскога парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў па пр. Незалежнасці з пераходам вуліцы па пешаходным пераходзе з захаваннем правілаў дарожнага руху, 14:00 – заканчэнне дэманстрацыі па пр. Незалежнасці у гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў, 14:00 – пачатак мітынгу на гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў, каля месца пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсій, 15:00 – заканчэнне мітынгу на гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Чалюскінцаў.

Плануемая колькасць удзельнікаў: да 500 чалавек.
Мэта правядзення: ушанаванне памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій савецкай ўлады, публічнае абмеркаванне і асуджэнне злачыннай, антычалавечнай і рэпрэсіўнай сутнасці камуністычнага рэжыма Савецкага Саюза і рэжымаў спадкаемцаў. Арганізатары: А.У. Лябедзька В.А. Рымашэўскі Ю.І. Губарэвіч

 P.S.  Лічу, нягледзячы на любыя вынікі адказу з выканкама , ушанаваць памяць ахвяр камунізму -- наша грамадзянскае  права і наш сьвяты абавязак.



Еўрапейская Народная партыя пра выбары ў Беларусі. 16.09.2016 5

 Пасля прызначэння прадстаўніцы права-цэнтрысцкай кааліцыі, сябра АГП Ганны Канапацкай у Палату прадстаўнікоў многія аналітыкі паспяшаліся спрагназаваць і змену рыторыкі Еўрапейскай народнай партыі адносна беларускага ўраду, і змену пазіцыі права-цэнтрысцкай кааліцыі ў дачыненні да ацэнкі выбарчай кампаніі. Моцна паспяшаліся. :)

Як для  права-цэнтрыстаў у Беларуси,   так і для нашых еўрапейскіх партнераў – прынцыповы, каштоўнасны падыход ў дачыненні да Беларусі застануцца асновай длянашай працы.

Свабодных выбараў у Беларусі няма. Прызначэне дзьвух апазіцыянераў у Палату прадстаўнікоў не азначае дэмакратызацыі выбарчага працэсу.

http://krynica.info/be/2016/09/16/enp-belaruskiya-vybary-ne-adpavyadali-dehmakratychnym-standartam/

http://krynica.info/be/2016/09/16/enp-belaruskiya-vybary-ne-adpavyadali-dehmakratychnym-standartam/

http://krynica.info/be/2016/09/16/enp-belaruskiya-vybary-ne-adpavyadali-dehmakratychnym-standartam/

http://krynica.info/be/2016/09/16/enp-belaruskiya-vybary-ne-adpavyadali-dehmakratychnym-standartam/

http://krynica.info/be/2016/09/16/enp-belaruskiya-vybary-ne-adpavyadali-dehmakratychnym-standartam/


http://krynica.info/be/2016/09/16/enp-belaruskiya-vybary-ne-adpavyadali-dehmakratychnym-standartam/

Заява Еўрапейскай Народнай партыі адностна вынікаў выбарчай кампаніі ў Беларусі.
Брусэль, 15 верасня 2016

Беларускія выбары не адпавядалі дэмакратычным выбарчым стандартам. Еўрапейская народная партыя ў сувязі з мінулымі ў Беларусі парламенцкімі выбарамі 11 верасня глыбока шкадуе аб тым, што краіна не выканала міжнародныя абавязацельствы і стандарты сумленнасці выбараў. Пра гэта паведамілі ў ЕНП.

«Шкада, што яшчэ адны выбары ў Беларусі не апраўдалі міжнародных правілаў, бо іх правядзенне нельга лічыць ні свабодным, ні справядлівым, ні дэмакратычным. Нягледзячы на ​​шматлікія міжнародныя рэкамендацыі аб тым, як рэфармаваць і адаптаваць выбарчае заканадаўства, быў дасягнуты вельмі нязначны прагрэс», — заявіў генеральны сакратар ЕНП Антоніё Лопэс-Істурыс.

«Недапушчальна, што палітычная апазіцыя ў Беларусі працягвае падаўляцца, што неаднаразова адмаўляюць у рэгістрацыі новых палітычных партый і грамадскіх арганізацый. На гэтых выбарах зноў незалежнасць СМІ была абмежаваная, доступ міжнародных назіральнікаў да падліку галасоў ускладнены, а сістэмай датэрміновага галасавання злоўжывалі, як было падкрэслена ў папярэдніх высновах БДІПЧ АБСЕ. Гэтыя і многія іншыя перашкоды стварылі сур’ёзныя цяжкасці падчас выбарчай кампаніі для правацэнтрысцкай кааліцыі, сфармаванай Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, Хрысціянска-дэмакратычнай партыяй і Рухам «За свабоду», а таксама для БНФ і астатняй дэмакратычны апазіцыі», — дадаў старшыня ЕНП Жозэф Доль.

«Я слаўлю мужнасць і рашучасць гэтых партый прасоўваць еўрапейскія каштоўнасці і змагацца за дэмакратыю ў Беларусі, і я заклікаю ўлады працаваць у больш цесным супрацоўніцтве з ЕС і іншымі міжнароднымі арганізацыямі для ажыццяўлення рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ напярэдадні мясцовых выбараў, якія адбудуцца праз год-паўтара» , — сказаў Антоніё Лопэс-Істурыс.

«ЕНП працягне падтрымліваць народ Беларусі, моладзь як будучыню краіны, правацэнтрысцкую апазіцыю і нашых членаў, якія змагаюцца кожны дзень за свабодную, дэмакратычную, сучасную і еўрапейскую Беларусь. Мы будзем сачыць за развіццём падзей у Беларусі, якая застаецца ў нашым парадку дня», — заключыў прэзідэнт ЕНП.

ЕНП з’яўляецца найбуйнейшай і найбольш уплывовай палітычнай партыяй агульнаеўрапейскага ўзроўню правацэнтрысцкай накіраванасці, якая ўключае ў сябе 75 партый-членаў з 40 краін, прэзідэнтаў Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага Савета, кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў сямі краін ЕС і пяці краін па-за ЕС, 14 членаў Еўрапейскай камісіі і найбуйнейшую групу ў Еўрапейскім парламенце.

Страницы: 1
Читать другие новости

Віталь Рымашэўскі