Як дапамагчы Лене Танкачовай!

Шаноўныя калегі, фрэнды! Усе, хто кiруе арганізацыямі, якія маюць зарэгістраваны статус у Беларусі і неабыякавыя да сітуацыі з Ленай Танкачовай!
Як кажуць калегi, датычна справы з высылкай Лены Танкачовай па-ранейшаму ёсць магчымасць дапамагчы і паўплываць.
Структуры МУС рэагуюць толькі на пісьмовыя звароты, а актыўнасці ў інтэрнэце для іх другасныя. Да 28 лістапада павінна высветліцца, ці будзе ў Лены 3-месячная адтэрміноўка ад’езду ў сувязі з абскарджваннем рашэння аб высылцы з Беларусі. Калі гэтага не здарыцца, 28 лістапада Лена павінна будзе пакінуць краіну.
Важна зрабіць усё што магчыма, каб сітуацыя высылкі была скасаваная, альбо як мінімум тэрмін высылкі быў скарочаны. Пісьмовыя звароты і хадайніцтвы грамадскіх арганізацый Беларусі могуць мець пэўны ўплыў у гэтай сітуацыі, хоць гарантаваць нічога нельга.

Таму арганізацыі, якія маюць зарэгістраваны статус у Беларусі, могуць зрабіць наступнае да 27 лiстапада:
1. Накіраваць на працягу 25-26 лістапада лісты, хадайніцтвы альбо звароты ў адвольнай форме на адрас начальніка ГУУС Мінгарвыканкама і начальніка упраўлення па грамадзянству і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама (адрасы і факсы гл. ніжэй) з просьбай аб адмене рашэння аб высылцы з краіны і скасавання віду на жыхарства Лены Танкачовай.

2. Лісты павінны быць не шаблонныя, складзеныя ў адвольнай форме, каб было бычна, што гэта не нейкая акцыя, а людзі пішуць сваімі словамі.

3. У лісцехадайніцтвезвароце важна падркрэсліць грамадскую карысць працы Лены і яе арганізацыі – Інфармацыйна-асветніцкай установы “Цэнтр прававой трансфармацыі” за прайшоўшыя часы (напрыклад, дапамога арганізацыям і ўстановам у рэгістрацыі, юрыдычнае кансультаванне для іх працы ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, падрыхтоўка прапановаў па заканадаўчых актах РБ, зменах і дадатках у іх, праца над прапановамі ў Закон аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе, Аб няўрадавых арганізацыях, Аб дабрачыннасці і інш., інфармацыёна-асветніцкія мерапрыемствы для маладых студэнтаў-юрыстаў і г.д., хто што можа ўзгадаць у якасці карысці, якую Лена прынесла Беларусі.

4. Не забывайце падпісаць дакумент, паставіць пячатку, а таксама пазначыць нумар, па якім з вамі можна звязацца для ўдакладненняў. Ёсць сэнс зрабіць сэнс дакумента максімальна канструктыўным, без залішніх наездаў, але і без жалобнай пазіцыі прасіцеля.

5. Адрасы:
- Начальнік Галоўнага упраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама генерал-маёр міліцыі Барсукоў Аляксандр Пятровіч, г. Мінск, 220007, завулак Дабрамысленскі 5. Тел./факс - 017 222-73-01 (прыёмная);
- Начальнік упраўлення па грамадзянству і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Дарашчонак Ігар Леанідавіч (Дорощенок – по русски), г. Мінск, 220005, пр. Незалежнасці 48Б. Факс: 017 284-57-34 (аўтамат).

Дзякуй вам за падтрымку!!!


26.11.14 0:01



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Рынкевич