Чамадан! Вакзал! Кіеў! Турма!


Амбасадарам Украіны ў Беларусі да гэтага часу з’яўляецца чалавек, супраць якога Генеральнай Пракуратурай Украіны яшчэ паўгады таму было адкрыта больш за 50!!!! крымінальных справаў “за актыўны ўдзел у знішчэнні тылавога забеспячэння ўкраінскай арміі”!

Cярод іншага, гэта ў выніку і прывяло да таго, што ў пачатку 2014 года Украіна не змагла супрацьстаяць Расіі ў Крыме ды прынесла шматлікія ахвяры сярод украінскіх вайскоўцаў падчас так званай АТО ў Луганскай і Данецкай абласцях.

Ок, яго віна яшчэ не даказаная ў судзе, але гэта чалавек, які ў свой час быў дарадцам Януковіча, калі той працаваў прэм’ер-міністрам і быў прэзідэнтам. Па сяброўстве Януковіч і назначыў яго амбасадарам. І нягледзячы на ўсё, Міхаіл Ежэль усё яшчэ з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком Украіны ў Беларусі!

Па законе ён павінен быў бы ўжо даўным даўно знаходзіцца ў СІЗА, а па справядлівасці - вісець на слупе (у яго віне па знічшэнні ўкраінскага войска я не сумняюся).

Непрыязнасць у мяне да гэтага дыпламатычнага чма яшчэ і з-за таго, што калі 22 студзеня 2015 года ў Мінску за праяву салідарнасці з Украінай было арыштавана 9 актывістаў, Ежэль як прадстаўнік Украіны ў Беларусі на гэта ніяк не адрэагаваў.

Доўга не хацеў пісаць пра асобу Ежэля, бо спадзяваўся, што ўкраінскія ўлады яго ўсё ж такі звольняць. Але прайшоў год пасля Майдану, а чалавек Януковіча як быў амбасадарам у Беларусі, так ім і застаецца. Разумею, што ўкраінскім журналістам і ўкраінскаму грамадству на фоне вайны зараз трохі не да такой нікчэмнай асобы як нейкі Ежэль, але гэтая вайна адбываецца таксама і з-за ранейшай дзейнасці цяперашняга вашага амбасадара і былога міністра абароны. У сваю чаргу, ён спрабуе ціха адсядзецца ў Беларусі і пазбегнуць пакарання.

Для мяне зараз з’яўляецца прынцыповай справай выйсці на прадстаўнікоў украінскіх уладаў рознага ўзроўню і растлумачыць ім, што Ежэля ўсё ж такі час як мінімум звольніць.

.
04.03.15 16:22



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Щекаревич