Сёння Україна, заўтра Беларусь!


Сустрэча з “Чубом”, якога я ведаю з Памаранчавай рэвалюцыі, прымусіла ўспомніць тыя часы, калі Україна не ваявала. Тады ўкраінцам яшчэ можна было расказаць як у Беларусі кепска з правамі беларусаў. Зараз жа на фоне трагедыяў тысяч сем’яў пытанне дыктатуры ў Беларусі для ўкраінцаў выглядае абсалютна не цікавым.

Прычыніўся ў свой час да адпраўкі на акцыі пратэсту ў Беларусь дзесяткаў украінцаў. Частка з іх была ў выніку затрымана беларускімі спецслужбамі. Буду час ад часу распавядаць пра іх. Часткова таму што гэта так ці інакш ўжо гісторыя ўкраінска-беларускіх узаемаадносін (як і частка гісторыі факт удзелу беларусаў у вайне на баку Украіны), часткова каб беларусам не было так сумна, што ва Украіне іх праблемы нікому не цікавыя (проста такія часы, часы зменяцца - і сітуацыя разам з ёй).

Паколькі закрануў тэму вайны, то пачну распавядаць пра ўкраінцаў з гэтага спісу, якія ўдзельнічаюць у ёй. Паўло Данільчук - мой сябар і ўжо легендарная асоба для Валыні, заснавальнік майданаўскай сотні “Волинська Січ”, заснавальнік “Правага сектара” на Валыні, баец “Азову”, дэпутат Луцкай гарадской рады.



Паўло разам яшчэ з 5 украінцамі быў на Плошчы 2006 года. Пасля ўскладання Мілінкевічам кветак на Плошчы Перамогі ўкраінцы з пагрозай зброяй былі затрыманыя КДБ-шнікамі ў метро. Далей была дэпартацыя і забарона ўезду ў Беларусь на 5 год.

13.04.15 20:37



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Щекаревич