Часопіс "Тиждень" пра Атрад "Пагоня"



Свежы нумар часопіса «Украінскі Тиждень» амаль цалкам прысвечаны Беларусі. Ён выйшаў з бел-чырвона-белай вокладнай і заклікам «Жыве Беларусь!» на першай старонцы. Адзін з матэрыялаў прысвечаны беларусам, якія ваююць за Украіну. 

Тиждень.ua: Змагары. Як беларусы ваююць за Украіну

Ужо на Майдане стала прысутнічалі беларускія сцягі, таму што нямала прадстаўнікоў братняга народа падтрымала падзеі «Рэвалюцыі годнасці». А са смерцю Міхаіла Жызнеўскага іх удзел перастаў выклікаць якія-небудзь сумневы. З пачаткам баявых дзеянняў на Усходзе значная частка беларусаў-майданаўцаў, а такіх было каля паўсотні, разам са сваімі субратамі з Самаабароны Майдана рушылі на Данбас.

Да іх далучылася яшчэ некалькі дзесяткаў добраахвотнікаў з Беларусі. Увесь першы перыяд вайны, летам — восенню 2014 года, яны стаялі бок аб бок з такімі ж украінскімі добраахвотнікамі. Вось толькі інфармацыі пра іх вельмі мала, бо беларусы не афішуюць свайго ўдзелу ва ўкраінска-расійскай вайне з-за пераследаў на радзіме.



З самага пачатку вайны на Валыні быў сфармаваны атрад беларускіх добраахвотнікаў, які атрымаў назву «Пагоня» ў гонар старажытнага беларускага герба. Большасць добраахвотнікаў першай хвалі пасля патрапілі ў батальёны «Данбас» і «Азоў». Гэта тыя, хто пайшоў на фронт з Майдана, трапіў ва Украіну ў канцы вясны — пачатку лета 2014-га. Другая хваля — беларусы, якія прыехалі сюды пасля Мінска-1 або прыбылі на другую ратацыю. Вось яны ўжо амаль у поўным складзе апынуліся ў падраздзяленнях Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса «Правага сектара» і АУН. Паколькі на той момант і «Азоў», і «Данбас» ужо былі афіцыйнымі структурамі МУС, адпаведна там маглі служыць толькі грамадзяне Украіны.

Абсалютна ўсе беларусы ваявалі ў складзе, зразумела, добраахвотніцкіх батальёнаў, таму што ў шэрагах Узброеных сіл яны не маглі служыць ні тады, ні цяпер, бо, па заканадаўстве, там маюць права знаходзіцца толькі грамадзяне Украіны. Толькі цяпер, пасля года жорсткай вайны, у якой такія добраахвотнікі добра паслужылі, у Вярхоўнай Рады дайшлі рукі да гэтага пытання. Але большасць беларусаў ужо з’ехала з фронту ці ўвогуле з Украіны. На сёння некалькі іх служыць тут у якасці інструктараў, у прыватнасці ў батальёне «Азоў». Але яны не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяннях.

Атрымаць інфармацыю пра беларусаў-добраахвотнікаў вельмі складана, бо ніхто і ніколі не сістэматызаваў яе. Таму дадзеныя аб агульнай колькасці ў розных крыніц розныя. Так, беларуская апазіцыя апублікавала лічбу больш за 200 байцоў. Аднак пасля апытання ўсіх добраахвотніцкіх злучэнняў Тиждень.ua прыйшоў да высновы, што рэальнай з’яўляецца лічба 80-100 чалавек за час канфлікту ў складзе ўсіх батальёнаў. Па словах беларусаў, з якімі нам удалося пагутарыць, добраахвотнікі ехалі пераважна з цэнтральных абласцей нашага суседа і Мінска. З больш русіфікаванага прамысловага усходу краіны не прыбыў амаль ніхто.

Напрыклад, баец-беларус з пазыўным «Кент» з 5-га батальёна ДУК ПС, на жаль, ужо нябожчык, адкрыта казаў, што ваюе ва Украіне дзеля таго, каб заўтра вайна з Расіі не прыйшла на яго родную зямлю. Такога меркавання прытрымліваецца нямала яго землякоў, якія прыехалі ваяваць за Украіну.

Афіцыйны Мінск, мякка кажучы, зусім не вітае ўдзелу сваіх грамадзян у гэтым канфлікце, прычым з абодвух бакоў: хоць з украінскага, хоць з расійска-сепаратысцкага (сярод іх таксама трапляюцца «саўкова-ідэйныя» беларусы). І дома гэтых людзей чакае паўнавартасны турэмны тэрмін за найміцтва. Таму беларусы, у адрозненне ад нашых добраахвотнікаў, зусім не гараць жаданнем мець зносіны з журналістамі ці неяк свяціцца ў СМІ. Асабліва калі гаворка ідзе пра сябраў апазіцыйных Лукашэнке палітычных арганізацый.

З гэтай прычыны беларусы, акрамя згаданай «Пагоні», якая цяпер цалкам заканспіравала сваю дзейнасць і колькасць, ніколі не мелі асобнага этнічнага злучэння ў складзе ўкраінскіх Узброеных сіл накшталт чачэнскага батальёна.

Удзел беларусаў ва ўкраінска-расійскай вайне не быў занадта значны па колькасці, але меў немалы станоўчы прапагандысцкі эфект. Прыемна, што на нашым баку іх ваявала больш, чым на расійска-сепаратысцкім, і яны былі актыўнымі. Што і не дзіўна, бо на баку тэрарыстаў выступілі людзі з савецка-расійскай ментальнасцю, адзінай беларускай прыкметай якіх была наяўнасць адпаведнага грамадзянства. Тады як украінскі бок падтрымалі менавіта ідэйныя патрыёты.

*Змагар — бел. паўстанец, камбатант, так звычайна называюць удзельнікаў патрыятычных арганізацый у сучаснай Беларусі.


.
16.05.15 12:53



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Щекаревич