Экстрадыцыя беларускіх добраахвотнікаў

Працягваем супрацьдзейнічаць спробам экстрадыцыі з Украіны беларускіх добраахвотнікаў. Звярнулі ўвагу на праблему генеральнага пракурора, як кіраўніка структуры, якая будзе непасрэдна задзейнічана ў працэсы экстрадыцыі, калі такія будуць адбывацца. Як гэта не парадаксальна, але тое, што цяперашні ўкраінскі генеральны пракурор не прафесійны юрыст, а прафесійны палітык, дае спадзяванні, што ён будзе глядзець на сутнасць адпаведных справаў, а не на тыя дакументы, якія будзе прадастаўляць (і якія лёгка намаляваць) беларускі бок. Тым больш, што ў свай час Юры Луцэнка таксама быццам бы згодна з законам, а на самой справе па палітычных матывах, трапіў за краты.



.
31.05.16 19:21



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Игорь Щекаревич