"Плати $100 с носа и езжай за границу"?

Нашумелая прапанова, якую абвясціў Лукашэнка перад выхаднымі, гучыць, і праўда, вельмі дзіўна: "Так вот я давно поручил, вплоть до того, что выезжаешь, за пределы, за барахлом, не барахлом - не важно, - заплати выездную пошлину, заплати деньги за выезд. Это будет так: мы тебя на границе обслуживаем - $100 с носа плати и езжай за границу".



Такім чынам, усё выглядае так: заробак 200 баксаў у якім райцэнтры. Шэнгенская віза + пошліна + білеты, і на астатнюю суму можна купіць некалькі пончыкаў на аўтавакзале ў Вільні.

Даручэньне Лукашэнкі аб пошліне ў 100 даляраў тычыцца ня толькі тых, хто выяжджае на шопінг, - гэта планы (ці ўжо нават "паручэньне") увесьці пошліну за любы выезд з краіны.

Таму зьявілася ў нас ідэя: напісаць петыцыю Лукашэнку – “Отмените поручение о пошлине в 100 USD для беларусов, выезжающих за границу”. Зразумела, што аднымі петыцыямі справу вырашыць цяжка. Сэнс тут у іншым: Беларусь знаходзіцца на першым месцы ў свеце па выдадзеных Шэнгенскіх візах. Пытанне выезду тычыцца вялікай часткі людзей

Таму, калі ласка, пашырце яе ў Фэйсбуку, Вконтакте ці Одноклассниках – асабліва тым сваім сябрам і знаёмым, якія “не цікавяцца палітыкай”. Іх гэта тычыцца таксама.

Шмат для якіх “звычайных людзей”, якія раней не рабілі нічога “грамадскага”, падпісанне такой онлайн петыцыі можа быць першым “грамадзянскім” учынкам.

Тэкст петыцыі тут.

09.09.13 12:25



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Аляксей Шэiн