Вось што значыць – “прыпякло”!

Вы ўжо, відаць, чулі пра петыцыю з заклікам да Лукашэнкі адмяніць “указаньне” пра выязную пошліну. За няпоўны тыдзень яе падпісала ўжо больш за 20 000 чалавек.

Магчыма, яшчэ ніколі беларусы так актыўна не падпісваліся ні пад чым. Пытаньне сапраўды задзела: людзям, фактычна, залазяць у кішэню і адбіраюць значную частку і так невялікага заробку. Шмат для каго робяць немагчымым выезд за мяжу.

“Мы вас на граніцэ абслужываем” – гэта тлумачэньне Лукашэнкам 100-даляравай пошліны на выезд за тэрыторыю Беларусі нікога не пераканала.

Ведаю, што заўсёды ёсьць скептыкі, а ёсьць і проста нанятыя людзі, якія пад кожным матэрыялам на гэтую тэму пакідаюць у інтэрнэце свой (папярэдне праплачаны) каментарый: “нет смысла подписывать, всё это ерунда”.

Нічога сабе “ерунда”: пра гэтыя 100 даляраў зараз гавораць усе і кожны! Гавораць, праўда, у асноўным на кухнях ды ў курылках з калегамі па працы. Петыцыя – гэта не толькі зварот да ўладаў, каб прымусіць іх перадумаць. Гэта ячшэ – і зварот да нашых з вамі сяброў і знаёмых, якія, як яны кажуць, “не интересуются политикой”. Зараз гэтыя людзі таксама абураюцца, але не ведаюць, што можна зрабіць акрамя размовы на кухні.

Прапануйце ім хаця б самы мінімум, для пачатку. Хай падпішуць зварот да Лукашэнкі.

Спасылка на петыцыю тут - http://www.change.org/100usdbelarus

Падзяліцеся ёй праз сацыяльныя сеткі: паверце, шмат хто з вашых знаёмых яе падпіша. І, магчыма, шмат для каго з іх гэта стане першым грамадзянскім учынкам у жыцьці.

Трэба ж ім, нашым знаёмым, “звычайным беларусам” з чагосьці пачынаць!

16.09.13 15:42



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Аляксей Шэiн