Хрысціянства. Дэмакратыя. Персаналізм.


Сярод дванаццаці ключавых ідэяў хрысціянскай дэмакратыі - хрысціянскія каштоўнасці, дэмакратыя, персаналізм.

Хрысціянскія каштоўнасці – падмурак сумленнай палітыкі. Хрысціянства так ці інакш тычыцца ўсіх сфераў чалавечага жыцця, уключна з палітыкай – і менавіта яно ляжыць у падмурку заходняй цывілізацыі. Біблія  змяшчае прынцыпы справядлівага кіравання і адказвае на ўсе пытанні, датычныя таго, як трэба будаваць жыццё ў чалавечай супольнасці.

Дэмакратыя. Існуе моцная сувязь паміж хрысціянскімі каштоўнасцямі і дэмакратыяй. Грамадзяне мусяць мець магчымасць легальным шляхам змяніць уладу і уплываць на прыняццё рашэнняў, якія іх тычацца. Прававая дзяржава азначае падзел уладаў, плюралізм, свабоду слова, сумленныя выбары.

Персаналізм. Кожны чалавек – унікальны вобраз і падабенства Божае. Асоба, а не безаблічны індывід ці  калектыў – кропка прыкладання сілаў у практычнай палітыцы. Паводле Марытэна, не чалавек існуе для дзяржавы - а  дзяржава існуе для чалавека.


З кнігі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя: 1917-2017"

Працяг будзе





.
19.01.17 19:39



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Севярынец