Ісус Хрыстос супраць камунізму, але за салідарнасць.

 

Тры наступныя каштоўнасці хрысціянскай дэмакратыі - агульнае дабро, салідарызм і камунітарызм.

Агульнае дабро. Агульнае дабро  ёсць мэтай дзяржаўнай улады – і ўяўляе сабой справядлівае пераразмеркаванне дабротаў дзеля агульнага развіцця. Кожны чалавек адказны перад грамадствам у тым, як ён рэалізоўвае права быць творцам уласнага лёсу.

Салідарызм. Для зладжанага ўзаемадзеяння і каардынацыі розныя пласты грамадства мусяць быць гатовыя саступаць адно аднаму: гэта вынікае з іхняй узаемазалежнасці і узаемапавагі. Салідарнасць урэшце рэшт працуе на агульнае дабро. На міждзяржаўным узроўні салідарызм азначае, што багатыя краіны  мусяць дапамагаць бедным.

Камунітарызм. Місія чалавека на зямлі – не ў асабістай канкурэнцыі з іншымі людзьмі альбо ў выкананні вызначанай функцыі у механізме дзяржавы, а ў тым, каб найбольш поўна рэалізаваць сябе ў натуральных ячэйках грамадства: сям’і, царкве, прафесіі, супольнасці, краі. Трэба абараняць свабоду, аўтаномію і цэласць гэтых ячэек, у тым ліку і ад дзяржаўнага кантролю.


З кнігі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя".


Працяг будзе.

.
25.01.17 1:12



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Севярынец