ВКЛ, субсідыярнасць і дыстрыбутызм


Адной з найбольш яскравых з’яваў спалучэння хрысціянства і дэмакратыі ў ВКЛ была магутная традыцыя мясцовага самакіравання. Тое, што тэарэтыкі хрысціянскай дэмакратыі потым назавуць субсідыярнасцю, працавала на поўную моц у ВКЛ 15-17 стст.
Гэтак, пачынаючы з канца 14 ст., 60 гарадоў і мястэчак краіны атрымалі Магдэбурскае права. Практычна ўсе вялікія беларускія гарады – Берасце, Менск, Віцебск, Гародня, Полацк, Слуцк, Магілёў, Барысаў, Мазыр, Пінск, Наваградак, Рэчыца, Слонім, Ліда, Ворша, Кобрын, Пружаны, Ваўкавыск, Мсціслаў ды іншыя – кіраваліся выбарным магістратам, падзеленым на Раду (разглядала цывільныя ды маёмасныя справы) і Лаву (крымінальныя справы). У практычнае жыццё ўвасабляўся дыстрыбутызм, калі гаспадарчая дзейнасць віравала вакол сем’яў, цэхаў і невялікіх мясцовых супольнасцяў.
Характэрнае сведчанне спелай дэмакратыі і хрысціянскага трыадзінства: у многіх беларускіх гарадах таго часу пасаду бургамістра займалі паводле ратацыі праваслаўныя ды каталікі, а ў асобных гарадох - і пратэстанты. Львіную долю сябраў магістрату складалі духоўныя асобы, кіраўнікі парафіяльных радаў, брацтваў, казаннікі ды дыяканы. Прысутнасць іншых святароў і іерархаў як гарантаў хрысціянскай маральнасці ды сумленнасці на паседжаннях разглядалася як цалкам натуральная, а часам нават і абавязковая. Публічнай прысягай выбранага лаўніка было цалаванне крыжу.
Своеасаблівыя палітычныя партыі на месцах стваралі каталіцкія ордэны (езуіты, францішкане, бернардыны,  піяры, кармеліты, бенедыктынцы, дамінікане, капуцыны ды іншыя), грэка-каталікі (базыльяне), праваслаўныя брацтвы, евангельскія зборы (кальвіны, лютаране).
З кнігі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя"
Працяг будзе.
16.02.17 12:03



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Севярынец