Стагоддзе БХД. Ян Вярсоцкі


17 лютага ў Гальшанах нарадзіўся Ян Вярсоцкі -беларускі  святар, вязень ГУЛАГу, сябра БХДЗ.

Янка Вярсоцкі нарадзіўся 17 лютага 1888 ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павету. У 1904 - 1908 вучыўся ў Ашмянскай гарадской вучэльні. 6 красавіка 1909 года здаў іспыт на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Пецярбургскай навучальнай акругі.

 У 1910 - 1915 вучыўся ў Духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу, дзе дзейнічаў вядомы гурток беларускіх студэнтаў-клерыкаў. Там пазнаёміўся з будучымі лідэрамі БХД – ксяндзамі Адамам Станкевічам, Вінцэнтам Гадлеўскім, Уладзіславам Талочкам, Люцыянам Хвецькам, айцом Фабіянам Абрантовічам ды іншымі.

 У 1915 годзе пасвечаны ў святары. Служыў вікарыем парафій Святой Тройцы ў Менску і Смаленску. Удзельнік 1-га з'езда беларускага каталіцкага духавенства ў Мінску, 24-25.5.1917. Адзін з заснавальнікаў БХДЗ, чалец Саюза ксяндзоў-беларусаў.

 З 1919-га адміністратар парафіі Забелы Дрыса-Себежскага дэканата Віцебскай губерні. 8 жніўня 1927 года арыштаваны ОГПУ. Прысуджаны да трох гадоў лагераў. З 1 студзеня 1928 года — на Салаўках. На супрацу з бальшавікамі не ішоў, мужна захоўваў годнасць святара у лагерных умовах, дапамагаў зняволеным. Пасля сканчэння тэрміну зняволення зноў арыштаваны і высланы ў Алма-Ату (Казахстан). У высылцы арыштаваны чарговы раз.

 11 снежня 1937 года прысуджаны да смяротнага пакарання. Расстраляны ў турме НКВД.

З кнігі "Сто асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі"

.
17.02.17 0:20



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Севярынец