Чытачы Пальчыса, чакаем вас на судзе! 14.10.2016 20

Дарагія сябры!
Сёньня пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Каля суда - з дваццаць журналістаў (якія здымаюць) і ад пяці да васьмі байцоў, якія ладзяць акцыю. Сёньня стаялі, скандавалі на халадэчы шэсьць гадзінаў - вялізны дзякуй тым, хто быў, героі. У залі суда ўсё выдатна чуваць. Просьба: калі ў панядзелак а 10.00 суд адновіцца... вы зразумелі. Вядома, складаюць пратаколы - але праваабаронцы ж дапамагаюць! Карацей, апранаемся пацяплей і ў панядзелак 10.00 Дуніна Марцінкевіча 1-1!
Страницы: 1
Читать другие новости

Павел Севярынец